Выступленне Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на 49-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН - Нью-Ёрк, 29 Верасня 1994 года


''...Пазіцыя Азербайджанскай Рэспублікі заўсёды была канструктыўнай і носіць міралюбівы характар. Нягледзячы на ўсю нанесеную нам шкоду, мы прапануем армянскаму боку мір на аснове міжнароднага права справядлівасці і гуманнасці. Мы гатовыя даць гарантыю бяспекі армянскаму насельніцтву Нагорнага Карабаха. Мы за аднаўленне на ўзаемнай аснове нармальнага функцыянавання камунікацый у рэгіёне, у тым ліку гуманітарнага калідора паміж Нагорным Карабахам і Рэспублікай Арменія. Мы згодныя ў выпадку неабходнасці на размяшчэнне ў зоне канфлікту міжнародных міратворчых сіл. Мы гатовы абмеркаваць і статус Нагорнага Карабаха ў складзе Азербайджанскай дзяржавы.

Але ёсць нормы і прынцыпы, якія для нас з'яўляюцца непарушнымі, - гэта суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Азербайджана, вызваленне ўсіх акупаваных тэрыторый, вяртанне бежанцаў да родных агменяў, у тым ліку 50 тысяч уцекачоў-азербайджанцаў на сваю радзіму, у Нагорны Карабах ...''