Інтэрв`ю Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева карэспандэнту тэлекампаніі Сі-Эн-Эн ЗША - 29 верасеня 1994 года

Пытанне: Спадар Прэзідэнт, што вы чакаеце ад сустрэчы з Прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам? Жадаеце змякчыць пазіцыю Расіі?

Адказ: Я шмат чаго чакаю ад сустрэчы з Прэзідэнтам Амерыкі спадаром Білам Клінтанам. У першую чаргу, абмеркавання пытання аб пашырэнні міждзяржаўных сувязяў паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Злучанымі Штатамі Амерыкі, у тым ліку падтрымкі гэтай краінай рэалізацыі кантракту, падпісанага нядаўна ў Баку паміж Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана і кансорцыумам заходніх нафтавых кампаній. Адначасова я чакаю актывізацыі дзейнасці міжнародных арганізацый, накіраванай на тое, каб вывесці Азербайджан з бядотнага становішча, выратаваць яго ад агрэсіі Арменіі, а таксама больш актыўнага ўдзелу Злучаных Штатаў Амерыкі ў гэтым пытанні.

Пытанне: Сустрэўшыся ўчора, Прэзідэнт Біл Клінтан і Прэзідэнт Барыс Ельцын выступілі з заявай, у якой гаворыцца, што яны прыйшлі да пэўнай згоды ў пытанні, звязаным з нагорна-карабахскім канфліктам. Ці пагадзіцеся вы з тым, каб Нагорны Карабах быў перададзены Арменіі і такім чынам быў дасягнуты мір?

Адказ: Не, я ніколі не змагу пагадзіцца з перадачай Нагорнага Карабаха Арменіі. Аднак, як мне стала вядома, учора, выступаючы на прэс-канферэнцыі, спадар Біл Клінтан і спадар Барыс Ельцын прыйшлі да такога меркавання, што нагорна-карабахскае пытанне, дакладна канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам, павінна быць вырашана мірным шляхам, у рамках міжнародных арганізацый, у сувязі з чым павінна быць прынята спецыяльная рэзалюцыя Арганізацыі Аб`яднаных Нацый. Мы можам пагадзіцца з вырашеннем канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам толькі на гэтых умовах, а таксама пры ўмове, што будуць забяспечаны тэрытарыяльная цэласнасць, суверэнітэт, непарушнасць межаў Азербайджанскай Рэспублікі. Як я чуў, спадар Біл Клінтан выказаў гэтыя думкі там.

Пытанне: Мяркуючы па вашых словах, вы чакаеце, што Прэзідэнт Біл Клінтан у больш адкрытай форме заявіць аб тым, што Нагорны Карабах не будзе аддадзены Арменіі. Ці правільна я Вас зразумеў?

Адказ: Мяне здзіўляе, што мне задаюць падобнае пытанне: будзе аддадзены Нагорны Карабах Арменіі ці не? Вайна, якая працягваецца больш за шэсць гадоў і прынесла шмат бедаў, вядзецца Арменіяй з мэтай захопу Нагорнага Карабаха. Увесь гэты час Азербайджан абараняў свае землі, сваю тэрытарыяльную цэласнасць, свой суверэнітэт. Як жа можна цяпер весці размову аб перадачы Нагорнага Карабаха Арменіі? Мяне здзіўляе такая пастаноўка пытання. Бо ўсе гэтыя шэсць гадоў пытанне не ставілася такім чынам ні ў адной міжнароднай арганізацыі, ні адным кіраўніком дзяржавы.

Пытанне: Але на працягу гэтых шасці гадоў загінула больш за 20 тысяч чалавек. Арменія ва ўсіх сэнсах мацнейшая за вас, і ў вашай краіне значная колькасць бежанцаў. Ці не хочаце вы пайсці на пэўныя саступкі?

Адказ: Так, за шэсць гадоў азербайджанскі бок страціў каля 20 тысяч чалавек, амаль 100 тысяч чалавек параненыя, 20 працэнтаў азербайджанскай тэрыторыі захоплена армянскімі акупацыйнымі сіламі. Больш за мільён азербайджанскіх грамадзян, азербайджанцаў з гэтых акупаваных тэрыторый пакінулі свае дамы, сталі бежанцамі. Усё гэта – следства ваеннай агрэсіі Арменіі супраць Азербайджана. І ніякая міжнародная арганізацыя, ніякая справядлівая дзяржава не могуць ухваліць ваенную агрэсію і апраўдаць яе. У сілу некаторых аб`ектыўных прычын і дзякуючы дапамозе, якая аказваецца Арменіі асобнымі дзяржавамі і коламі, яе ўзброеныя сілы дасягнулі перавагі. Але, згодна з міжнароднымі прававымі нормамі, ні адна дзяржава не мае права гвалтоўна захопліваць зямлі іншай дзяржавы. Сапраўды гэтак жа ні адна дзяржава не мае права гвалтоўна парушаць межы іншай дзяржавы. Я толькі хачу, каб Арменія выконвала гэтыя міжнародныя прававыя нормы. Перамовы са спадаром Білам Клінтанам зацвердзілі мяне ў меркаванні, што Прэзідэнт Амерыкі з`яўляецца прыхільнікам дзеянняў у адпаведнасці з гэтымі прынцыпамі і разумее наша становішча, жадае справядлівага вырашэння гэтага пытання міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку выступае за забеспячэнне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, непарушнасці межаў Азербайджанскай Рэспублікі.

Пытанне: Я разумею вашу пазіцыю і хачу задаць яшчэ адно пытанне: на Каўказе, у тым ліку і ў Грузіі, а таксама ў Таджыкістане існуюць буйныя канфлікты. Што, па-вашаму, з`яўляецца прычынай гэтых канфліктаў, ці стварае Расія гэтыя канфлікты для аднаўлення сваіх пазіцый у рэгіёне?

Адказ: Ведаеце, наш канфлікт з`яўляецца для нас саміх такім вялікім бедствам, ён настолькі займае нас, што ў мяне папросту няма часу для таго, каб вызначыць анатомію тых канфліктаў, і часам я нават не бачу ў гэтым неабходнасці. Але, безумоўна, кожны канфлікт мае сваю прычыну. Калі да гэтага часу не пакладзены канец гэтым канфліктам, значыць, у гэтым зацікаўлены нейкія колы звонку.

Пытанне: У прыватнасці, вы можаце адзначыць, што Расія з`яўляецца адным з гэтых колаў?

Адказ: Я не мае намеру вінаваціць цяпер якую-небудзь дзяржаву, бо для гэтага патрэбныя вагомыя падставы.

Пытанне: Вы ўжо падпісалі буйны нафтавы кантракт, у якім прымаюць удзел заходнія кампаніі, а таксама расійская. Ці будзе, на ваш погляд, гэты кантракт спрыяць стварэнню стабільнасці ў рэгіёне?

Адказ: Так, на нафтавы кантракт, падпісаны 20 верасня ў Баку, я ўскладаю вялікія надзеі. Гэты кантракт наладжвае сувязі Азербайджанскай Рэспублікі з 10 нафтавымі кампаніямі Захаду, а таксама расійскай, і закладвае падмурак іх сумеснай працы на 30 гадоў. Разам з тым, паколькі гэтыя кампаніі прадстаўляюць такія буйныя краіны, як Злучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанія, Расія, Турцыя, Нарвегія, Саудаўская Аравія, гэта стварае шырокія магчымасці для развіцця эканамічных сувязяў Азербайджана з гэтымі краінамі. Я ўскладаю надзеі на гэты кантракт і лічу, што ён будзе ўзаемакарысным для абодвух бакоў, створыць добрыя ўмовы для інтэграцыі Азербайджанскай Рэспублікі ў сусветную эканоміку.

Вядучы: Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі, спадар Прэзідэнт, дзякую вам.

Адказ: І я дзякую Вам за прадстаўленую мне магчымасць выступіць па вашаму тэлебачанню.

Вядучы: Спадар Прэзідэнт, нью-ёркская студыя выказвае вам падзяку.

Адказ: Я таксама дзякую нью-йоркскай, студыі, выказваю сваё задавальненне.