Прамова Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на ўрачыстым юбілейным вечары, прысвечаным 500-годдзю вялікага паэта, мысляра Мухамеда Фізулі - 8 лістапада 1996 года

Паважаныя дамы і спадары!

Дарагія госці, сябры!

Ад душы віншую вас з 500-летнім юбілеем вялікага азербайджанскага паэта Мухамеда Фізулі, святам нашага народа!

Выяўляю сваю падзяку, удзячнасць дэлегацыям, дзяржаўным дзеячам, грамадскім дзеячам, дзеячам навукі, культуры, усім гасцям, якія прыбылі са шматлікіх краін у нашу рэспубліку для ўдзелу ў юбілейных урачыстасцях, 500-летнім юбілеі Мухамеда Фізулі, за павагу і ўвагу, аказаныя творчасці Фізулі, Азербайджанскай Рэспубліцы.

Вось ужо тры гады, як 500-летні юбілей Мухамеда Фізулі абыходзіць усе куткі Азербайджана і свету. За гэтыя тры гады ў сувязі з 500-летнім юбілеем Мухамеда Фізулі у Азербайджанскай Рэспубліцы, у кожным яе горадзе, мястэчку прайшлі вялікія ўрачыстыя цырымоніі, што з’яўляецца выразам павагі творчасці вялікага паэта.

Юбілей Мухамеда Фізулі ўрачыста прайшоў ня толькі ў Азербайджане, але і ў шматлікіх краінах свету. Урачыстыя цырымоніі ў сувязі з 500-летнім юбілеем Мухамеда Фізулі адбыліся ў Турцыі - Анкары, Расіі - Маскве, Іраку - Багдадзе, Кербале, Керкуке, Іране - Тэгеране, у Грузіі, Казахстане, Узбекістане, Дагестане - Дэрбентэ, Махачкале, Парыжы, у штаб-кватэры ЮНЭСКА, творчасць Мухамеда Фізулі, яго спадчына шырока прапагандаваліся і данесены да ўсяго свету.

Рашэнне, прынятае ЮНЭСКА Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пра правядзенне 500-летняга юбілею Мухамеда Фізулі у сусветным маштабе, з’яўляецца высокай ацэнкай творчасці паэта, павагі і пашаны, аказанымі нашаму народу, культуры. Генеральны дырэктар ЮНЭСКА, шаноўны спадар Федэрыка Маёр прыбыў у Азербайджан у сувязі з 500-летнім юбілеем Мухамеда Фізулі і сёння адзначае юбілей разам з намі.

У сувязі з 500-летнім юбілеем Мухамеда Фізулі за апошнія тры гады ў Азербайджане праведзены вялікія мерапрыемствы. На III з’ездзе пісьменнікаў цюркскага свету творчасць Мухамеда Фізулі і яго 500-летні юбілей былі ў цэнтры ўвагі. На VIII сустрэчы Міжнароднай арганізацыі цюркамоўных краін Цюрксой творчасць і спадчына Мухамеда Фізулі таксама былі ў цэнтры ўвагі. У Баку праведзены Міжнародны сімпозіум. Творчасць Мухамеда Фізулі ў гэтыя дні больш узвысілася і ў вачах азербайджанскай грамадскасці, і ва ўсім свеце.

Мухамед Фізулі, з’яўляючыся вялікім паэтам, навукоўцам-філосафам азербайджанскага народа, прыналежыць усім цюркамоўным народам, усім цюркам, ісламскаму свету.

Творчасць Мухамеда Фізулі, яго спадчына ўнеслі вялікі ўклад у сусветную культуру, узбагацілі яе. За 40 гадоў сваёй творчасці Мухамед Фізулі стварыў творы, якія жывуць на працягу 500 гадоў. Ён падняў азербайджанскую паэзію на самыя вялікія вышыні, яго вершы, паэмы, газэлі, гасіды, рубаі вось ужо 500 гадоў падтрымліваюць маральны дух людзей.

У творчасці Мухамеда Фізулі шматлікія галіны навукі, філасофіі знайшлі свой аналіз і адлюстраванне. Усе яго творы, з’яўляючыся ўзорамі паэзіі, літаратуры, змяшчаюць у сабе высокія філасофскія ідэі, навуковыя думкі. Мухамед Фізулі, шырока прааналізаваўшы папярэдні яму перыяд, увабраўшы ў сваю творчасць лепшыя ўзоры ўсяго, што было створана да яго на Ўсходзе, у старажытнай Грэцыі, антычнай рымскай літаратуры, у старажытнай індыйскай літаратуры, падняў сваю паэзію, навуку, філасофію, якія з’яўляюцца сінтэзам Усходу і Захаду, на самую высокую вяршыню.

Мухамед Фізулі сваёй творчасцю ўзвёў сабе непарушны помнік. Вось ужо 500 гадоў, як ён жыве ў сэрцах народаў, у сэрцы кожнага грамадзяніна Азербайджанскай Рэспублікі. Гэта духоўны помнік. Пераадолеўшы ўсе буры, землятрусы, бітвы, ён жыве, пакараючы новыя вышыні. Сёння гэта ўсенароднае свята мы адзначаем у сталіцы Азербайджана - Баку, каля помніка, узведзенага на пляцы Фізулі, ускладаем да яго кветкі. Аднак духоўны помнік, узведзены самім Фізулі, жыве ў душы кожнага. Ён будзе жыць вечна і ў душы будучых пакаленняў. Прааналізаваўшы пройдзены народамі шлях, Мухамед Фізулі адлюстраваў у сваіх творах высокія філасофскія агульначалавечыя каштоўнасці. Аналізуючы грамадска-палітычныя працэсы свайго часу, ён пакінуў грамадству несмяротныя думкі, рэкамендацыі. Усе яго творы, усхваляючы ўзаемаадносіны людзей, станоўчыя якасці чалавека, адхілялі ўсё адмоўнае ў грамадстве, у людзях.

У творах Фізулі ўсхваляліся каханне, узаемаадносіны людзей, вернасць. Ён заклікаў людзей да вернасці Радзіме, бацькам, зямлі, каханню - усё гэта, як і 500 гадоў назад, - самыя важныя і высокія маральныя якасці людзей.

Мухамед Фізулі, распавядаючы пра свой час, прызначаў свае творы далёкай будучыні. Таму тварэнні паэта жывуць 500 гадоў і будуць жыць яшчэ тысячагоддзі.

Мухамед Фізулі пісаў на пануючых тады арабскай і персідскай мовах. Аднак для нас самым важным з’яўляецца тое, што вялікая частка яго твораў напісана на цюркскай, сённяшняй азербайджанскай мове. Гэта той фактар, які вылучае Мухамеда Фізулі сярод папярэдніх і наступных паэтаў, навукоўцаў нашага народа. Мы і сёння свабодна чытаем паэму Фізулі «Лейлі і Меджнун», яго дываны, напісаныя на цюркскай мове. Такім чынам, адной з самых вялікіх заслуг Мухамеда Фізулі з’яўляецца тое, што ён высока шанаваў цюркскую, родную мову, нягледзячы на складанасць працэсаў, якія адбываліся ў яго час і пазней.

Мухамед Фізулі жыў у вельмі складаны час, час вялікіх войн. Ён быў сведкай гэтых войн і бачыў на свае вочы, які ўдар чалавецтву, грамадству наносяць войны, варожасць, канфлікты. Таму адным з асноўных матываў яго твораў з’яўляецца пратэст супраць гвалту, тыраніі, войн. Ён заклікаў людзей да згоды, міру, сяброўства, усхваляў гэтыя якасці ў сваіх творах.

Фізулі быў міралюбным, добразычлівым чалавекам, і гэтыя яго якасці знайшлі адлюстраванне ў яго творах.

Мухамед Фізулі сваімі творамі аказаў вялікі ўплыў на ўсе наступныя пакаленні. З веку ў век, з пакалення ў пакаленне паэты, пісьменнікі, навукоўцы, філосафы адчувалі ўплыў яго творчасці. Многія спрабавалі пераймаць яго. І гэта таксама - адна з заслуг творчасці Фізулі перад светам, перад нашым народам.

Ідэі, якія выстаўляюцца ў творах Фізулі, паслужылі штуршком для стварэння новых вялікіх твораў нашага народа, іншых цюркамоўных народаў, народаў ісламскага свету. Сёння з пачуццём вялікага гонару можна сказаць, што вялікі азербайджанскі паэт Нізамі Гянджэві упершыню на аснове вядомай усходняй легенды стварыў сваю несмяротную паэму «Лейлі і Меджнун». Гэта было ў ХII стагоддзі. У ХV стагоддзі Мухамед Фізулі на аснове гэтай жа легенды стварыў сваю паэму «Лейлі і Меджнун». У свеце шмат мастацкіх твораў, прысвечаных Лейлі і Меджнуну. У сярэднія вякі былі створаны сотні такіх твораў. Але мы лічым, што паэма Фізулі «Лейлі і Меджнун» падняла на самыя вялікія вышыні філасофскі сэнс гэтай легенды.

Напачатку ХХ стагоддзя вялікі азербайджанскі кампазітар Узеір Гаджыбекаў упершыню на мусульманскім Усходзе стварыў оперу «Лейлі і Меджнун» на аснове паэмы Мухамеда Фізулі. Вось ужо 80 гадоў, як опера «Лейлі і Меджнун» не сыходзіць з азербайджанскай сцэны. За гэтыя гады яна абыйшла ўвесь свет, прадэманстраваўшы творчасць Фізулі і Узеіра Гаджыбекава.

У нашым стагоддзі азербайджанскія пісьменнікі, паэты, кампазітары, мастакі, скульптары стварылі выдатныя творы, прысвечаныя творам Мухамеда Фізулі. Сімфонія Кара Караева «Лейлі і Меджнун», кантата Джахангіра Джахангірава «Фізулі» могуць служыць прыкладам гэтага.

Такім чынам, Мухамед Фізулі сваёй творчасцю, сваімі творамі дайшоў да нас, жыве сёння і натхняе нас, - будзе служыць будучым пакаленням духоўным пажыткам, будзе натхняць на стварэнне новых твораў. У гэтым сэнс творчай спадчыны, пакінутай Мухамедам Фізулі пакаленням.

З тых часоў прайшло 500 гадоў. Але Мухамед Фізулі жыў на працягу гэтых стагоддзяў. Не выпадкова большасць яго твораў дашлі да сённяшніх дзён. Аднак Мухамед Фізулі дагэтуль недастаткова вывучаны, даследаваны і прааналізаваны з навуковага пункта гледжання.

Упершыню за гэтыя 500 гадоў юбілей Фізулі адзначаецца, святкуецца на такім высокім узроўні. Так выяўляецца павага і пашана сучаснага Азербайджана, цяперашняга пакалення, Азербайджанскай Рэспублікі да сваёй культуры, гісторыі, да сваіх вялікіх асоб. Аднак гэта толькі пачатак даследаванняў і прапаганды творчасці Фізулі. Лічу, што яго спадчына настолькі неабсяжная, што для яе спазнання трэба яшчэ многае зрабіць. Спадзяюся, што мерапрыемствы ў сувязі з 500-годдзем Фізулі адкрываюць вялікія шляхі для даследавання і прапаганды яго творчасці і ў будучыні.

Жадаю выказаць надзею, што будучыя пакаленні не забудуць юбілейныя цырымоніі 500-годдзя Фізулі і паднімуць гэту ініцыятыву на яшчэ больш высокія межы.

Наш народ заўсёды выпрабоўваў пачуццё павагі і ўдзячнасці да творчасці, твораў Мухамеда Фізулі. Аднак у мінулым мы не так глыбока ўсведамлялі гэта, як сёння, што звязана з дасягненнем азербайджанскім народам свайго нацыянальнага вызвалення, дзяржаўнай незалежнасці. Цяпер у сваёй незалежнай дзяржаве, незалежнай краіне мы можам вольна і праўдзіва ацаніць сваю гісторыю, свае нацыянальна-духоўныя каштоўнасці, традыцыі, можам прапагандаваць іх, не баючыся нічога.

Мы адзначаем юбілей Мухамеда Фізулі у цяжкі перыяд жыцця нашага народа, рэспублікі. Як вы ведаеце, восем гадоў назад з боку Арменіі была прадпрынятая ваенная агрэсія супраць Азербайджанскай Рэспублікі, у выніку чаго частка азербайджанскай тэрыторыі, 20 адсоткаў, была акупавана армянскімі ўзброенымі сіламі. З акупаваных земляў сілком выгнаны больш мільёна нашых суайчыннікаў, якія цяпер жывуць у цяжкіх умовах, у палатках. Была парушана тэрытарыяльная цэласнасць Азербайджана, нанесены велізарны ўдар па нацыянальнай дзяржаўнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Нароўні з гэтым напярэдадні заваёвы Азербайджанам сваёй дзяржаўнай незалежнасці ён перажыў перыяд вялікіх грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных узрушэнняў. У гэты перыяд у жыцці Азербайджана адбыліся вельмі небяспечныя для дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры Азербайджана падзеі. Усё гэта ўскладніла грамадска-палітычнае і культурнае жыццё рэспублікі, стварыла вялікія складанасці. Але нароўні з гэтым пасля заваёвы дзяржаўнай незалежнасці ў краіне была пабудавана дэмакратычная, прававая, свецкая дзяржава. У нашай рэспубліцы развіваюцца дэмакратычныя працэсы, ажыццяўляюцца эканамічныя рэформы. Мы будуем новую дзяржаву, фарміруем новае дэмакратычнае грамадства, ствараем новыя формы эканомікі. Усё гэта - вельмі складаныя працэсы.

У такі час творчасць Фізулі натхняе нас, дае нам сілы. Яна заўсёды выхоўвала ў нашым народзе пачуцці нацыянальнай годнасці, выступала адным з самых вялікіх фактараў, якія дапамагаюць нам у барацьбе за сваю нацыянальную волю, падчас дзяржаўнага будаўніцтва, падчас устанаўлення ў краіне дэмакратычнай, прававой дзяржавы. Мы ганарымся тым, што наш народ валодае такой старажытнай, багатай культурай, што праз сваіх вялікіх людзей захоўваў, узбагачаў нацыянальна-духоўныя каштоўнасці Азербайджана і ператварыў іх у частку агульначалавечых каштоўнасцяў. Мы ганарымся, што ў нас ёсць такі вялікай паэт, вялікі вучоны, вялікі філосаф, як Мухамед Фізулі.

Няма сумненняў у тым, што юбілейныя ўрачыстасці ў сувязі з 500-годдзем Мухамеда Фізулі яшчэ больш узбагачаюць духоўнае жыццё нашага народа, выхоўваюць у ім пачуцці патрыятызму, адданасці зямлі, мабілізуюць усіх нас на аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджанскай Рэспублікі, вызваленне акупаваных земляў, натхняюць на тое, каб Азербайджан дасягнуў яшчэ большых вышынь. Мы і сёння, і заўтра, выкарыстоўваючы ў сваім жыцці створаныя Мухамедам Фізулі духоўныя каштоўнасці, павядзём наш народ у шчаслівую будучыню.

Я ўпэўнены ў тым, што гэтыя юбілейныя мерапрыемствы, гэта вялікае свята яшчэ больш з’яднаюць наш народ. Мухамед Фізулі заклікаў людзей да сяброўства, кахання. Усхваляючы каханне, усхваляючы светлую духоўнасць, узнёслыя пачуцці, Мухамед Фізулі заклікаў людзей да адзінства, сяброўства, кахання. Сёння гэтыя думкі Фізулі з’яўляюцца для нас самымі важнымі. Для таго, каб вывесці краіну з гэтага цяжкага перыяду, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, вызваліць акупаваныя землі, развіваць у краіне дэмакратычныя працэсы, весці яе наперад, мы павінны ўмацаваць сваё адзінства, салідарнасць.

З пачуццём задавальнення магу сказаць, што апошнія гады былі гадамі ўмацавання магутнасці Азербайджанскай дзяржавы. Гадамі стабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ўсярэдзіне Азербайджана. Апошнія гады былі гадамі больш цеснага збліжэння людзей адзін з адным. Мы ацэньваем іх як свае дасягненні. Але разам з тым лічым іх першымі крокамі да будучыні нашай рэспублікі, і спадзяюся, што творчасць Фізулі і яго спадчына дапамогуць нам на гэтым шляху.

Слава паэзіі, слава Фізулі, слава яго творчасці!

Жыве навука, культура, паэзія!

Жыве незалежная Азербайджанская Рэспубліка!

На беларускую мову тэкст перакладзены з рускай па газеце «Бакінскі рабочы», 14 лістапада 1996 года.