Прамова Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на цырымоніі, прысвечанай трэцяй гадавіне Хаджалінскага генацыду - Баку, мячэць "Тэзепір", 26 лютага 1995 года

Паважаныя суайчыннікі! Паважаныя мусульмане!

Сёння мы сабраліся ў мячэці "Тэзепір", у доме Алаха ў сувязі з жалобным днём. Мы адзначаем трэцюю гадавіну Хаджалінскага генацыду, Хаджалінскай трагедыі.

Азербайджанскі народ за сваю шматвяковую гісторыю атрымліваў на сваім жыццёвым шляху вялікія перамогі, падняўся да самых вяршынь, узбагаціўшы сусветную культуру. Мусульманскі свет паднёс у дар сусветнай культуры такую святую кнігу, як Каран. Азербайджанскі народ за сваю шматвяковую гісторыю таксама сутыкаўся і з вялікімі бедамі, на розных этапах адбываліся і трагедыі. Адной з іх з'яўляецца агрэсія армянскіх захопнікаў, якая працягваецца больш за шэсць гадоў, акупантаў супраць нашага народа і раздробненасць у выніку гэтай агрэсіі нашых земляў, страта часткі з іх, гібель нашых грамадзян, кровапраліццё. Аднак самай жахлівай сярод гэтых бед, самай цяжкай ранай для нас з'яўляецца Хаджалінская трагедыя.

У гісторыі неаднаразова адзначаліся факты варварскага стаўлення чалавека да чалавека. У многіх месцах свету здзейсняўся і генацыд. Генацыд, праведзены армянскімі захопнікамі, агрэсарамі супраць Азербайджана, з'яўляецца адным з самых жахлівых сярод іх. Генацыд, які здзяйсняюць доўгі час, можна сказаць, на працягу ўсяго ХХ стагоддзя, армянскія агрэсары супраць азербайджанскага народа, нацыі нанес па нашаму народу вялікія ўдары. Самымі вялікімі, самымі цяжкімі ранамі з іх з'яўляюцца Хаджалінскі генацыд, вайна, якая працягваецца шэсць гадоў.

Вайну развязалі армянскія агрэсары. Азербайджанскі народ абараняе свае зямлі. Несумненна, на вайне праліваецца кроў, мы нясём ахвяры, пераносім вялікія нягоды. Аднак варварская ваенная аперацыя, ажыццёўленая тры гады таму захопнікамі супраць хаджалінцаў, мірнага насельніцтва, жанчын, дзяцей, старых, хворых з'яўляецца самым жахлівым этапам і самай цяжкай, чорнай старонкай шасцігадовай вайны.

Хаджалінскія падзеі паказалі яшчэ і тое, што армяне не толькі паквапіліся на нашы землі, акупавалі нашы тэрыторыі, але і ўсталі на такі варварскі шлях, як здзяйсненне генацыду супраць нашага народа. Гэта адкрыта выявілася ў хаджалінскіх падзеях. Той жудаснай ноччу азербайджанскаму народу быў нанесены страшны ўдар. Гэтая рана турбуе нас да гэтага часу. Яна яшчэ не загаілася, не зачыніліся, гэтая рана навечна застанецца ў нашых сэрцах. Як я ўжо адзначыў, напад на мірнае насельніцтва ў начны час, варварскае знішчэнне на месцы, забойства дзяцей, жанчын, старых, хворых, прычыненне ім з нябачанай жорсткасцю пакут яшчэ раз сведчаць аб варварстве нашых ворагаў.

Хаджалінскі генацыд, агрэсія, варварства армян супраць нашага народа, выкарыстанне імі супраць людзей самых нізкіх метадаў увайшло і застанецца ў гісторыі чалавецтва. Грамадзяне краіны, якія загінулі ў тую ноч, тыя дні дарагія Азербайджану, яны аддалі свае жыцці ў імя тэрытарыяльнай цэласнасці нашай рэспублікі, яны сталі ахвярамі, шахідамі на шляху барацьбы нашага народу за нацыянальную свабоду. Іх трагічная гібель, тое, што яны сталі шахідамі, з'яўляецца сведчаннем гераізму, стойкасці, адвагі азербайджанскага народа.

За перыяд вайны, якая працягваецца больш за шэсць гадоў, мы панеслі шмат ахвяр. Яшчэ раз адзначу, што хаджалінскія шахіды з'яўляюцца нашымі грамадзянамі, таксама якія загінулі ў імя тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, незалежнасці Азербайджана. Сёння мы сабраліся тут, каб ушанаваць іх памяць, схіліць галаву, памаліцца за іх. Ад імя ўсяго азербайджанскага народа, азербайджанскай дзяржавы ў гэты жалобны дзень зноў прыношу спачуванні нашаму народу ў сувязі з гэтай трагічнай падзеяй. Прыношу глыбокія спачуванні сем'ям, сваякам шахідаў, якія загінулі ў Хаджалы. Няхай супакоіць Алах душы хаджалінскіх шахідаў. Няхай супакоіць Алах душы ўсіх нашых шахідаў. Няхай Алах дасць цярпення сем'ям хаджалінскіх шахідаў. Няхай Алах дасць цярпення ўсяму нашаму народу. Няхай Алах дасць цярпення для таго, каб мы пазбавіліся ад усіх гэтых бед, забяспечылі поўную незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць незалежнага Азербайджана, увекавечылі незалежнасць Азербайджана.

Хаджалінская трагедыя - наша гора, наш смутак. Але ў той жа час шлях барацьбы, шлях нацыянальнай свабоды, пройдзены на працягу стагоддзяў азербайджанскім народам, з'яўляецца слаўным, паспяховым шляхам. І ў мінулым на нашым шляху былі цяжкасці. Цяжкасці ёсць і сёння. Аднак нішто не зламала і не зломіць волю азербайджанскага народа. З гэтых падзей нам варта зрабіць выснову, што мы павінны стаць больш адважнымі, больш устойлівымі, больш згуртаванымі. Мы павінны ўсвядоміць, што, з'яўляючыся гаспадарамі сваіх лёсаў, мы самі павінны абараняць сябе, сваю незалежнасць, ідучы шляхам, наканаваным нам Алахам, мы павінны адкрыць свой шлях і рухацца наперад гэтым шляхам.

Таму сёння мы, молячыся за спачын душ усіх нашых шахідаў, разам з тым павінны высока трымаць галаву. Як бы мы ні засмучалася, мы таксама павінны быць аптымістамі, павінны глядзець наперад, у будучыню з надзеяй, жыць надзеяй. Я цалкам упэўнены ў тым, што азербайджанскі народ пераадолее і гэтыя цяжкія этапы. Цяжкасці звязаныя не толькі з вайной, акупацыяй нашых зямель, цяжкім становішчам нашых бежанцаў. Зараз наш народ жыве ў пераходны перыяд. Мы перажываем сацыяльна-эканамічны крызіс. У жыцці людзей вельмі шмат цяжкасцяў. Аднак на працягу стагоддзяў на шляху нашага народа былі падобныя цяжкія этапы, ён праходзіў іх, таму жыў тысячагоддзямі, і будзе жыць і надалей яшчэ тысячагоддзі.

Мы не павінны губляць веру, не павінны адыходзіць ад сваіх перакананняў, абранага намі шляху. Абраны намі шлях - гэта незалежнасць Азербайджана, нацыянальная свабода, вечная незалежнасць Азербайджана як незалежнай дзяржавы. Шлях, на які мы ўступілі, - гэта шлях вернасці нашым маральным каштоўнасцям, традыцыям, рэлігіі, мове, гісторыі. Наколькі мы будзем верныя ўсяму гэтаму, настолькі зможам усвядоміць прычыны сённяшняга цяжкага становішча, будзем дапамагаць адзін аднаму, падтрымліваць адзін аднаго, і зможам даць адпор армянскім акупантам. І мы вызвалім свае землі і выведзем наш народ, нашу рэспубліку з гэтай крызіснай сітуацыі.

Упэўнены, што наш шлях - слаўны шлях, верны шлях, шлях, які забяспечвае інтарэсы нашага народа. Мы будзем працягваць ісці гэтым шляхам. Незалежная азербайджанская дзяржава ўпэўнена ў адзінстве нашага народа, верыць у яго стойкасць, і гэта наша адзінства, устойлівасць, вытрымка, цярпенне выведуць нас з гэтага цяжкага становішча.

Я зноў прашу Алаха супакоіць душы хаджалінскіх шахідаў. Я зноў прашу Алаха супакоіць душы ўсіх шахідаў. Хачу вас зноў запэўніць у тым, што азербайджанская дзяржава будзе цвёрда стаяць на абароне правоў нашага народа, на абароне нашых зямель, тэрыторый і пазбавіць азербайджанскі народ гэтых бед.

Перакладзена паводле Выдання "Гейдар Аліеў. Наша незалежнасць вечная" (выступы, прамовы, заявы, інтэрв'ю, лісты, звароты, указы) - "Азернешр ", Баку -1998, т.3, стар 215-217