Прамова Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на І З`ездзе азербайджанцаў міру - 10 лістапада 2001 года.

Дарагія суайчыннікі!

Шаноўныя дэлегаты, госці!

Шаноўныя дамы і спадары!

Сардэчна вітаю вас з нагоды адкрыцця І З'езда азербайджанцаў міру, жадаю поспехаў рабоце з'езда.

І з'езд азербайджанцаў міру ­- гістарычная падзея ў жыцці незалежнага Азербайджана, у жыцці азербайджанцаў усяго свету. Прадстаўнікі азербайджанцаў, азербайджанскіх суполак усяго свету, упершыню сабраўшыся ў Азербайджане, яго сталіцы Баку, ладзяць свой І з'езд. Выказваю ўсім дэлегатам, гасцям, азербайджанскім суполкам розных краін, якія яны прадстаўляюць, удзячнасць за тое, што яны падтрымалі наша рашэнне аб правядзенні І З'езда азербайджанцаў свету і прыехалі ў Азербайджан, у Баку, для ўдзелу ў гэтым з'ездзе.

Мы, азербайджанцы, што жывуць у Азербайджане, ніколі не забывалі пра нашых суайчыннікаў. Доўгія гады знаходзячыся ў складзе такой супердзяржавы, як Савецкі  Саюз, не маючы магчымасці падтрымліваць сувязь з нашымі замежнымі суайчыннікамі, землякамі, мы заўсёды цікавіліся тым, як жывуць азербайджанцы ў розных краінах, чым яны займаюцца, і намагаліся, выкарыстоўваючы нашы абмежаваныя магчымасці, усталяваць з імі сувязі. 

Распад Савецкага Саюза ў 1991 годзе і здабыванне  15 саюзнымі рэспублікамі, што знаходзіліся ў складзе Савецкага Саюза, сваёй незалежнасці, ажыццяўленне азербайджанскім народам імкнення да нацыянальнай свабоды, абвяшчэнне Азербайджанам сваёй незалежнасці і аднаўленне ім страчанага ў 1920 годзе суверэнітэту дазволілі нам пашырыць нашы сувязі з азербайджанцамі, што жывуць у розных краінах, заявіць пра нашу салідарнасць з імі і зрабіць свой унёсак у справу далейшай салідарнасці. Яшчэ ў першыя месяцы нашай незалежнасці, 31 снежня 1991 года, мы прынялі рашэнне аб «Дне салідарнасці з азербайджанцамі міру». З гэтага часу мы адзначаем гэты дзень як вялікае свята, а менавіта з гэтага часу нашы сувязі з азербайджанцамі, якія жывуць ва ўсім свеце, пачалі паступова развівацца. Гэта – вынік незалежнасці Азербайджана і нацыянальнай свабоды азербайджанскага народу. 

У азербайджанскага народа вялікая, даўняя гісторыя. За гэту шматвекавую гісторыю наш народ пераадолеў багата выпрабаванняў, жыў, не страціў сваёй годнасці, не страціў сваёй нацыянальнай самабытнасці, зрабіў унёсак у сусветную цывілізацыю, узбагаціў яе. Аднак на розных этапах гісторыі азербайджанцы пераносілі пэўныя нягоды. Таму згуртаванасць, салідарнасць азербайджанцаў, якія жывуць у розных кутках планеты, прадстаўляюць зараз асаблівае значэнне як для нас, незалежнай Азербайджанскай дзяржавы, так і для азербайджанцаў, якія жывуць у розных краінах свету. Пасля абвяшчэння сваёй дзяржаўнай незалежнасці Азербайджан прайшоз дужа вялікі шлях. А гэтыя дні мы ўрачыста адзначылі 10-ю гадавіну абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Азербайджана. Мы яшчэ раз прааналізавалі шлях, які прайшлі за гэтыя дзесяць гадоў, аб'явілі пра дасягнутыя поспехі, а таксама вызначылі будучыя задачы. Прааналізаваўшы многія яшчэ не вырашаныя праблемы, мы пачалі прымаць неабходныя меры для іх вырашэння. 

Незалежнасць Азербайджана і яго развіццё на працягу дзесяці гадоў як самастойнай дзяржавы - гэта самая значная, самая важная, самая каштоўная падзея ў нашай шматвяковай гісторыі. Гэтыя 10 гадоў былі нялёгкімі для нас, для незалежнага Азербайджана. Мы пачалі будаваць у Азербайджане новае жыццё. Мы абвясцілі аб тым, што Азербайджан ідзе па шляху дэмакратыі. Мы распачалі будаўніцтва ў Азербайджане прававой, дэмакратычнай, свецкай дзяржавы. Мы пачалі працэс інтэграцыі эканомікі Азербайджана ў сусветную эканоміку, у эканоміку развітых краін, пераходу да сістэмы рыначнай эканомікі. Усё гэта адбылося тады, калі Азербайджан жыў у цяжкіх і складаных умовах.

Як вядома, падчас набыцця, а менавіта абвяшчэння сваёй дзяржаўнай незалежнасці, Азербайджан  пацярпеў ваенную агрэсію з боку Арменіі, тады ўжо чатыры гады працягваўся армяна-азербайджанскі, нагорна-карабахскі канфлікт. Нагорны Карабах, які з'яўляецца неад'емнай часткай Азербайджана, у гэтыя гады, можна сказаць, выйшаў з-пад кантролю Азербайджана, быў акупаваны ўзброенымі сіламі Арменіі, пачалася агрэсія і супраць прылеглых да яго населеных пунктаў. Менавіта ў такіх гістарычных умовах Азербайджан абвясціў сваю дзяржаўную незалежнасць. Будаўніцтва самастойнай дзяржавы ў такіх умовах, натуральна, было вельмі цяжкай і складанай справай. У той жа час у жыцці Азербайджана адбыліся надзвычай складаныя працэсы як напярэдадні абвяшчэння ім незалежнасці, так і пасля таго, як ён стаў самастойнай дзяржавай. Выступаючы з прэтэнзiямi на зямлю, узброеныя сілы Арменіі, у мэтах захопу Нагорна-Карабахскай вобласці Азербайджана разгарнулі ваенныя аперацыі, і ў той час, як усе армяне цесна з'ядналіся вакол гэтай ідэі, у Азербайджане, на жаль, нічога падобнага не назіралася. 

Таму што ў тыя гады замест згуртавання, мабілізацыі ўсяго народа, абароны нашых зямель і годнага адпору ўзброеным сілам Арменіі ў Азербайджане ішла барацьба за ўладу, мелі месца ўнутраныя разлады, якія належаць асобным палітычным сілам, узброеныя атрады кідалі выклік грамадству. А гэта, вядома, падарвала адзінства Азербайджана, народу, і, нарэшце, у 1993 годзе Азербайджан сутыкнуўся з пагрозай грамадзянскай вайны, само існаванне Азербайджана апынулася ў небяспецы, ужо пачалося расчляненне нашай краіны. Таму пасля здабыцця незалежнасці дзяржаўнае будаўніцтва ў Азербайджане ішло вельмі павольна. 

Усё гэта парушыла грамадска-палітычную стабільнасць у Азербайджане, пагоршыла дабрабыт народа. Самым шкодным для нас вынікам усяго гэтага з'явілася тое, што ўзброеныя сілы Арменіі, скарыстаўшыся дадзенай магчымасцю, акупавалі некалькі прылеглых да Нагорнага Карабаху адміністрацыйных раёнаў Азербайджана, сілай выгналі ад родных агменяў азербайджанцаў, якія жывуць на гэтых землях. Такім чынам, 20 працэнтаў азербайджанскіх зямель апынуліся пад акупацыяй узброеных сіл Арменіі, больш за мільён азербайджанцаў, выгнаных як з тэрыторыі Арменіі, так і з акупаваных земляў, да гэтага часу жывуць у цяжкіх умовах, у палатках. У такой абстаноўцы Азербайджан жыў у першыя гады сваёй дзяржаўнай незалежнасці. Таму перад намі паўставала задача спыніць негатыўныя працэсы, мабілізаваць усе сілы, намаганні для абароны азербайджанскіх зямель з тым, каб Азербайджан жыў, развіваўся як незалежная дзяржава. 

Наступны перыяд у Азербайджане стаў перыядам усталявання грамадска-палітычнай стабільнасці. Мы і пасля гэтага - у кастрычніку 1994 года, у сакавіку 1995 года сутыкнуліся са спробамі ўзброенага звяржэння ўлады. Яны былі спынены, але тым не менш нанеслі шкоду Азербайджану. 

Цесна займаючыся ўрэгуляваннем армяна-азербайджанскага, нагорна-карабахскага канфлікту, у маі 1994 года мы прыйшлі да дамоўленасці аб спыненні агню. Вось ужо больш за 7 гадоў няма вайны, не льецца кроў. Але разам з тым частка азербайджанскіх зямель знаходзіцца пад акупацыяй узброеных сіл Арменіі, а бежанцы, перасяленцы, выгнаныя з гэтых земляў, жывуць у цяжкіх умовах. 

Наступны этап дзесяцігоддзя незалежнасці Азербайджана складаўся са стабілізацыі ўнутранай грамадска-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне, умацавання пазіцый Азербайджана на сусветнай арэне, з таго, каб Азербайджан жыў і развіваўся як самастойная дзяржава. Пераадолеўшы вельмі цяжкі, складаны шлях, мы дамагліся гэтага на працягу папярэдніх дзесяці гадоў. Сёння ў свеце існуе незалежная Азербайджанская дзяржава, якой дзесяць гадоў. Яна мае нацыянальны Дзяржаўны сцяг, нацыянальны Гімн, нацыянальны Герб. Азербайджан заняў годнае месца ў сусветнай супольнасці. Дзяржаўны сцяг Азербайджана лунае перад рэзідэнцыямі ўсіх міжнародных арганізацый, лунае і заўсёды будзе лунаць над незалежным Азербайджанам, сцяг, падняты так высока, больш ніколі не будзе апушчаны. 

Думаю, што нашы госці, азербайджанцы, якія жывуць у замежных краінах, цікавяцца жыццём Азербайджана, сочаць за бягучымі працэсамі ў Азербайджане і інфармаваныя аб дасягнутых намі поспехах. Разам з тым сёння, на I з'ездзе, я хачу яшчэ раз заявіць, што Азербайджан, як самастойная дзяржава, ажыццяўляе працэс дзяржаўнага будаўніцтва. 

У Азербайджане пабудавана дэмакратычная, прававая, свецкая дзяржава. Азербайджан упершыню ў гісторыі прыняў сваю нацыянальную Канстытуцыю, выбраў шляхам свабодных выбараў свой парламент - Мілі Меджліс, выбраў прэзідэнта краіны. У Азербайджане ажыццяўляюцца рэформы ва ўсіх галінах.

Як вядома, на працягу 70 гадоў Азербайджан знаходзіўся ў складзе такой буйной дзяржавы, як СССР, і жыў ва ўмовах палітыка-эканамічнай сістэмы, што ў корані адрознівалася ад той, што існавала ў іншых краінах. Сёння варта адзначыць, што, нягледзячы на тое, што ў тыя гады мы былі пазбаўлены самастойнасці, Азербайджан, прывёўшы ў дзеянне ўнутраны патэнцыял нашага народа, нашай нацыі, развіваўся, дамагаўся вялікіх поспехаў і, абвяшчаючы сваю незалежнасць, валодаў буйным эканамічным і інтэлектуальным патэнцыялам. Незалежная дзяржава ў Азербайджане пабудавана на яго вялікім эканамічным і інтэлектуальным патэнцыяле. Але сёння мы ідзём па шляху цалкам іншай палітыка-эканамічнай сістэмы. Змена таго, што было ў мінулым, адмова ад яго, пабудова працы ў новай сістэме, яе ажыццяўленне - гэта цяжкі, складаны працэс. Гэта наш пераходны перыяд, у якога шмат праблем. 

Па-першае, у свядомасці людзей павінны адбыцца вельмі вялікія перамены. Па-другое, павінна паспяхова ажыццяўляцца новая эканамічная палітыка. Для гэтага неабходны паспяховы пераход ад старых эканамічных умоў да новых. Для гэтага мы праводзім рэформы. Мы ажыццявілі шмат рэформаў у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, гуманітарнай сферах і дамагліся іх пазітыўных вынікаў. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы дасягнулі поспехаў у правядзенні новай эканамічнай палітыкі. Мы ажыццявілі і ажыццяўляем праграму прыватызацыі. Правялі зямельную рэформу, якая прадстаўляе для Азербайджана надзвычай важнае значэнне. 

Як вядома, прыкладна палова насельніцтва Азербайджана жыве ў сельскай мясцовасці і займаецца сельскай гаспадаркай. Разбурэнне сістэмы калгасаў і саўгасаў, што панавала 70 гадоў, перадача зямлі яе ўладальніку - сялянам, стварэнне ім умовы для эфектыўнага карыстання зямлёй - усё гэта вельмі цяжкія і складаныя працэсы. Але мы дамагліся гэтага. У Азербайджане развіваецца рыначная эканоміка. Такім чынам, у 1995-1996 гадах Азербайджану атрымалася пераадолець эканамічны спад, які цягнуўся з 1990 года, наступны перыяд зрабіўся ў жыцці Азербайджана перыядам развіцця. 

Мы развіваемся. У Азербайджане паспяхова развіваюцца ўсе сферы эканомікі. Гэта меркаванне не толькі наша, так лічаць і міжнародныя фінансава-эканамічныя цэнтры, гэта значыць цэнтры, якія кантралююць дадзеную працу. Аднак перад намі яшчэ вельмі шмат праблем і вялікіх цяжкасцяў. Нам пакуль яшчэ не атрымалася падняць дабрабыт насельніцтва Азербайджана на належны ўзровень. 

Частка буйных прамысловых прадпрыемстваў, створаных у Азербайджане ў часы Савецкага Саюза, сёння не працуе, а частка працуе не на поўную магутнасць. У выніку з'явілася вялікая армія беспрацоўных. Гэта адна з асноўных праблем Азербайджана. Як я ўжо адзначыў, больш за мільён бежанцаў, перасяленцаў, з аднаго боку, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця, а з другога - яны не забяспечаны працай і жывуць за кошт дапамогі дзяржавы, гуманітарных арганізацый. Гэта таксама з'яўляецца для нас вялікай праблемай. Але мы паслядоўна вырашаем гэтыя праблемы. Адзначаючы дасягнутыя поспехі, мы зусім не ставім сабе мэты хаваць наяўныя ў нашым жыцці цяжкасці, праблемы, недахопы, недалікі. Мы адкрыта гаворым пра іх і грамадзянам Азербайджана, і ўсяму свету. Менавіта гэтым шляхам мы зможам вырашыць праблемы, якія стаяць перад Азербайджанам, пастаянна забяспечваць развіццё краіны.

У ліку зробленага ў гэтай галіне асаблівае значэнне мае дзяржаўная нафтавая стратэгія Азербайджана. У 1993-1994 гадах мы прыступілі да падрыхтоўкі і ажыццяўлення гэтай стратэгіі, забяспечылі распрацоўку багатых рэсурсаў Азербайджана - нафтавых і газавых радовішчаў сумесна з буйнымі нафтавымі кампаніямі свету, якія валодаюць сучаснай тэхнікай і тэхналогіяй. Сёння гэта праца ажыццяўляецца. Для сумеснай распрацоўкі азербайджанскіх радовішчаў у Каспійскім моры, у цэлым нафтавых і газавых радовішчаў на тэрыторыі Азербайджана, падпісаны 21 кантракт, удзельнікамі дадзеных кантрактаў з'яўляюцца 32 буйныя замежныя нафтавыя кампаніі. Мы атрымалі ўжо рэальныя вынікі праведзенай працы, нафтавай стратэгіі. Мы здабываем нафту ўжо на новых радовішчах, разам з замежнымі кампаніямі пастаўляем яе на сусветныя рынкі. Для гэтага мы ствараем надзвычай важныя нафта-і газаправоды. Па двух пракладзеных нафтаправодах - адзін у паўночным напрамку Баку-Наварасійск, а іншы ў заходнім кірунку Баку-Супса - экспартуецца азербайджанская нафта. 

У апошнія гады мы працавалі над даволі буйным праектам і ўжо прыступілі да будаўніцтва нафтаправода Баку - Тбілісі - Джэйхан для экспарту на сусветныя рынкі вялікага аб'ёму нафты, якая будзе здабывацца ў Азербайджане. Мы падпісалі неабходныя кантракты для экспарту ў Турцыю і газу, які будзе здабывацца на багатым радовішчы Азербайджана "Шахдзеніз", і распачынаем будаўніцтва газаправода. Наша нафтавая стратэгія стварыла ўмовы для працы ў Азербайджане не толькі кампаній, якія непасрэдна займаюцца здабычай нафты, але і многіх іншых кампаній і, такім чынам, прытоку ў краіну буйных замежных інвестыцый. Гэта новая панарама Азербайджана. Гэта магло адбыцца толькі і толькі ва ўмовах незалежнасці Азербайджана. 

Як вы ведаеце, азербайджанская нафта атрымала вядомасць ва ўсім свеце. Яшчэ 150 гадоў таму ў Азербайджане ўпершыню ў свеце нафта здабывалася прамысловым спосабам. У наступныя гады здабыча нафты ўзрасла, але яна не належала азербайджанскаму народу. Багатыя нафтавыя і газавыя рэсурсы, што здабываюцца намі на працягу 70 гадоў, уліваліся ў агульную эканоміку Савецкага Саюза. Мы не маглі атрымліваць ад гэтага неабходнага прыбытку. Менавіта дзяржаўная незалежнасць, наша нацыянальная свабода, магчымасць самім вырашаць свой лёс стварылі для нас гэтыя ўмовы, і мы эфектыўна карыстаемся гэтымі ўмовамі. 

Азербайджан валодае надзвычай важным геастратэгічным становішчам. Гэта мае як эканамічнае, так і палітычнае значэнне. У гэтым сэнсе мы праводзім сумесную працу з Еўрапейскім Саюзам, іншымі міжнароднымі арганізацыямі. У тым ліку Азербайджан многа зрабіў у галіне ажыццяўлення праграмы ТРАСЕКА Еўрапейскага Саюза, аднаўлення гістарычнага Вялікага шаўковага шляху, і мы атрымліваем станоўчыя вынікі ад гэтай працы. Аднак у будучыні гэта праграма дасць яшчэ больш пазітыўныя вынікі. 

У 1998 годзе ў Азербайджане сумесна з Еўрапейскім Саюзам была праведзена першая міжнародная канферэнцыя, звязаная з аднаўленнем Вялікага шаўковага шляху, ажыццяўленнем праграмы ТРАСЕКА. У гэтай канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі 32 дзяржаў - ад Японіі на ўсходзе да Іспаніі на захадзе, 14 міжнародных арганізацый, і мы зрабіліся сведкамі падпісання першага пагаднення па аднаўленні Шаўковага шляху, ажыццяўленню праграмы ТРАСЕКА. Праведзеная ў гэтай галіне праца, яшчэ раз паўтараю, прынясе ў будучыні вялікі вынік.

Гэта глабальныя праекты, што ажыццяўляюцца Азербайджанам. Разам з тым многа робіцца і ў паўсядзённым жыцці Азербайджана, і, я думаю, што ў перыяд знаходжання тут вы самі ўбачыце гэта з прапанаваных вам матэрыялаў і іншых сродкаў, азнаёміцеся з гэтым.

Правядзенне I З'езду азербайджанцаў свету ўяўляе надзвычай важнае значэнне як для Азербайджана, так і для азербайджанцаў усяго свету. У выніку міграцыйнага працэсу, што адбываецца ў свеце, азербайджанцы пачалі пражываць у многіх краінах. Гэта - натуральны працэс, яго немагчыма прадухіліць, ды і не трэба, у цэлым ён носіць пазітыўны характар. Праўда, сёння, калі мы зрабіліся самастойнай дзяржавай, некаторыя апазіцыйныя колы крытыкуюць нас за тое, што значная частка азербайджанскага насельніцтва - нехта кажа 1 мільён, нехта - 2 мільёны - жыве па-за межамі рэспублікі. Я ж ніяк не магу ўспрыняць гэта як негатыўны факт, бо ні адна нацыя, ні адзін народ не могуць жыць выключна ў рамках роднай зямлі, ва ўмовах нацыянальнага абмежавання. Хачу яшчэ раз адзначыць, што працэс міграцыі ў свеце закрануў усе краіны, народы. Калі ў выніку гэтага працэсу азербайджанцы пачалі жыць у многіх краінах свету, наладзілі там сваё жыццё, забяспечылі сабе ўмовы для жыцця, то ўсё гэта сведчыць аб тым, наколькі шырокая геаграфія распаўсюджвання азербайджанцаў ва ўсім свеце. 

Мы лічым, што кожны з тых азербайджанцаў, што жывуць у розных краінах, зладзіў сваё жыццё ў той краіне па сваім меркаванні. Ён з'яўляецца грамадзянінам той краіны, павінен жыць па яе законах і правілах і ісці па выбраным шляху. 

Але ў той жа час сёння, калі ў азербайджанцаў ёсць адна незалежная дзяржава, устанаўленне азербайджанцамі, якія жывуць у розных краінах свету, больш цесных сувязяў адзін з адным, аб'ява аб сваёй салідарнасці і ўсталяванне сувязяў з азербайджанскай дзяржавай становіцца на дадзеным этапе гісторыі найважнейшай задачай. Наша задача, задача Азербайджанскай дзяржавы заключаецца ў праяве магчымага клопату, увагі да азербайджанцаў, якія жывуць ва ўсіх краінах свету, у тым, каб цікавіцца іх жыццём і дамагчыся далейшага развіцця сувязяў паміж нашай дзяржавай і азербайджанскімі суполкамі ў асобных краінах. Азербайджанцы, якія жывуць за межамі Азербайджана, павінны сёння падтрымліваць больш цесныя сувязі з незалежным Азербайджанам. Усё гэта - важнейшыя ўмовы для забеспячэння адзінства, салідарнасці азербайджанцаў усяго свету. 

Сёння з пачуццём глыбокага задавальнення мы можам адзначыць, што ў шматлікіх краінах свету - у Еўропе, Паўночнай Амерыцы створаны ўжо буйныя азербайджанскія суполкі. У апошнія гады гэтыя суполкі робяцца ўсё больш арганізаванымі, пашыраюцца і забяспечваюць адзінства, салідарнасць азербайджанцаў у тых краінах, дзе яны жывуць. У апошнія гады гэты працэс развіваецца высокімі тэмпамі. Лічу, што менавіта існаванне незалежнага Азербайджана складае аснову развіцця гэтай салідарнасці. 

Мы хочам, каб азербайджанцы, якія жывуць у розных краінах, як грамадзяне гэтых краін, жылі так, як лічаць патрэбным. І разам з тым, каб яны не забывалі сваіх нацыянальных каранёў, нацыянальнай прыналежнасці. Нас, азербайджанцаў, аб'ядноўваюць наша нацыянальная прыналежнасць, гістарычныя карані, нацыянальна-духоўныя каштоўнасці, наша нацыянальная культура - літаратура, мастацтва, музыка, паэзія, песні, звычаі і традыцыі нашага народа. 

Чалавек, у якой бы краіне ён ні жыў, павінен берагчы сваю нацыянальную самабытнасць. У свеце адначасова ідзе працэс асіміляцыі. Людзі - я кажу пра азербайджанца - павінны, яшчэ раз паўтараю, далучыўшыся да ўмоў краіны, у якой жывуць, займаць там высокую пазіцыю. Разам з тым яны заўсёды павінны захоўваць вернасць сваім нацыянальна-духоўным каштоўнасцям, нацыянальным караням. Менавіта гэтыя фактары аб'ядноўваюць усіх нас. Усіх нас аб'ядноўваюць, робяць салідарнымі ідэя азербайджанства, азербайджанства.

Пасля здабыцця Азербайджанам дзяржаўнай незалежнасці азербайджанства, як вядучая ідэя, зрабілася асноўнай ідэяй для азербайджанцаў, якія жывуць як у Азербайджане, так і ва ўсім свеце. Мы павінны згуртавацца вакол гэтай ідэі. Азербайджанства азначае захаванне сваёй нацыянальнай прыналежнасці, захаванне нацыянальна-духоўных каштоўнасцяў і разам з тым узбагачэнне іх сінтэзам, інтэграцыяй з агульначалавечымі каштоўнасцямі, а таксама забеспячэнне развіцця кожнага чалавека. 

Менавіта ў гэтым заключалася наша мэта правядзення дадзенага з'езда. Думаю, што дэлегаты з'езда, нашы суайчыннікі, якія прыбылі ў Азербайджан, на сваю Радзіму з далёкіх краін, у дні з'езда будуць падтрымліваць адзін з адным больш цесныя зносіны, паспрабуюць зразумець адзін аднаго, прымуць больш актыўны ўдзел у фармаванні суполак розных краін як адзінай дыяспары і будуць умацоўваць сувязі паміж Азербайджанам і азербайджанцамі, якія жывуць ва ўсім свеце, у іншых краінах. Лічу, што з'езд з'яўляецца надзвычай важным гістарычнай этапам у гэтай галіне - для ажыццяўлення ідэй азербайджанства, пашырэння і развіцця салідарнасці азербайджанцаў свету.

Спадзяюся, што цяперашні з'езд адыграе надзвычай вялікую ролю ў выкананні задач, якія стаяць перад намі, зробіць свой унёсак у гэтую справу. 

Азербайджан як самастойная дзяржава вядзе незалежную знешнюю палітыку, якая адпавядае яго нацыянальным інтарэсам. Правядзенне незалежнай знешняй палітыкі азначае далейшае ўмацаванне незалежнасці. Нягледзячы на тое, што мы сутыкаемся з вялікімі цяжкасцямі як у знешніх сувязях, так і ў самым Азербайджане, мы, абараняючы нашу незалежнасць, праводзім у свеце незалежную палітыку. 

Азербайджан - міралюбная дзяржава. Мы ўсталявалі, ўсталёўваем з усімі краінамі свету эканамічныя, палітычныя, грамадскія, навуковыя, гуманітарныя сувязі на належным узроўні, развіваем і будзем развіваць гэтыя сувязі. Азербайджан ніколі не адмовіцца ад сваёй незалежнай палітыкі. Яго незалежная знешняя палітыка з'яўляецца асноўным знакам, галоўным паказчыкам незалежнасці Азербайджана. 

Азербайджан з'яўляецца членам усіх міжнародных арганізацый свету. Як вам вядома, на пачатку гэтага года Азербайджан быў абраны дзейсным членам і аўтарытэтнага Савета Еўропы. Усё гэта - лагічны вынік знешняй палітыкі Азербайджана, а таксама дэмакратычных пераўтварэнняў, што ладзяцца ў жыцці Азербайджана і рэформаў, што ажыццяўляюцца ва ўсіх абласцях. 

Азербайджан - свецкая дзяржава і як свецкая дзяржава займае сваё месца ў свеце. Гэта наш стратэгічны шлях. Прававая, дэмакратычная і свецкая дзяржава - вось наш асноўны прынцып у дзяржаўным будаўніцтве. Вось асноўныя прынцыпы нашага жыцця. Мы ідзём і будзем ісці па гэтым шляху.

Магу вам сказаць, што мы вырашылі многія цяжкія і складаныя пытанні і выдатна бачым наступныя гарызонты. Багатыя прыродныя рэсурсы, спрыяльнае геастратэгічнае становішча, магутны эканамічны, інтэлектуальны патэнцыял Азербайджана і высокі культурны ўзровень азербайджанцаў забяспечаць нашай незалежнай краіне шчаслівую і паспяховую будучыню. Можаце быць упэўненыя ў тым, што гэты шлях, гарызонты, якія маюць адбыцца, перспектывы цалкам рэальныя. Праз некалькі гадоў Азербайджан дзякуючы эканамічнай палітыцы, што ім ладзіцца, стане адной з багатых краін свету. Дабрабыт азербайджанскага народа значна палепшыцца. Кожны чалавек будзе жыць у Азербайджане свабодна. У Азербайджане забяспечаны і ў далейшым будуць забяспечвацца дэмакратычнае тварэнне, усе свабоды - свабода слова, свабода чалавека, свабода сумлення, свабода друку. Гэта значыць, кожны грамадзянін Азербайджана, незалежна ад палітычнага светапогляду, будзе жыць тут, на сваёй радзіме, спакойна і шчасліва. 

Аднак самай цяжкай, самай хвалюючай нас праблемай з'яўляецца армяна-азербайджанскі, нагорна-карабахскі канфлікт. Вызваленне акупаваных земляў, аднаўленне цэласнасці Азербайджана. Мы шмат зрабілі ў гэтай галіне. Мы ўзнялі гэтыя пытанні ва ўсіх міжнародных арганізацыях, прыняты неабходныя рашэнні. У 1993 годзе Савет Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыняў чатыры рэзалюцыі аб безумоўным вывадзе ўзброеных сіл Арменіі з акупаваных земляў. Старшыня Савета Бяспекі выступіў з шасцю заявамі. Аднак Арменія ігнаруе гэта. 

У снежні 1996 года на Лісабонскім саміце АБСЕ быў прыняты надзвычай важны дакумент аб забеспячэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана і мірным урэгуляванні армяна-азербайджанскага канфлікту. За гэты дакумент прагаласавалі 53 з 54 дзяржаў, якія ўваходзяць у склад АБСЭ, і толькі Арменія выступіла супраць. Але, на жаль, Арменія зноў не прымае рашэння, якое вылучана гэтай аўтарытэтнай арганізацыяй, АБСЕ. 

Мы пастаянна імкнёмся да мірнага вырашэння пытання. Як вам вядома, яшчэ ў 1993 годзе для ўрэгулявання армяна-азербайджанскага канфлікту была створана Мінская група АБСЕ. З пачатку 1997 года Мінскую групу ўзначальваюць тры буйныя дзяржавы - Расія, Злучаныя Штаты Амерыкі і Францыя. За мінулыя гады мы прарабілі вялікую працу сумесна з гэтай арганізацыяй, Мінскай групай, з яе сустаршынямі. Некалькі дзён таму сустаршыні - прадстаўнікі Расіі, Злучаных Штатаў Амерыкі і Францыі - зноў наведалі рэгіён, сустракаліся і вялі з намі перамовы, пабывалі ў Арменіі. Мы яшчэ раз заявілі, што падтрымліваем мірнае вырашэнне пытання, і зрабіць гэта можна шляхам пэўных кампрамісаў з таго і іншага боку. Але разам з тым яно павінна быць вырашана на аснове нормаў міжнароднага права, агульнапрызнаных у свеце прынцыпаў - прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і недатыкальнасці межаў краін. Мы будзем працягваць гэту працу. Хачу выказаць упэўненасць у тым, што мы даможамся ліквідацыі, ўрэгулявання і гэтага канфлікту, тэрытарыяльная цэласнасць Азербайджана будзе адноўленая, акупаваныя землі вызваленыя, бежанцы, выгнаныя ад родных агменяў, вярнуцца ў свае краі.

Вядома, разам з міжнароднымі арганізацыямі, нам вельмі патрэбна ў гэтай галіне і дапамога азербайджанскай дыяспары. З задавальненнем хачу адзначыць, што азербайджанская дыяспара ў апошнія гады зрабілася больш арганізаванай, і азербайджанскія суполкі, дыяспара ўжо выяўляюць сябе ў сваіх краінах і ў цэлым у міжнароднай супольнасці. Аднак гэта толькі першы этап фармавання нашай дыяспары. Усе - і вы, і мы павінны яшчэ багата зрабіць для стварэння магутнай азербайджанскай дыяспары, каб азербайджанцы, якія жывуць у розных краінах, сталі мацней. Сталі эканамічна мацней з тым, каб маглі ўзяць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці сваіх краін. Каб маглі паспрыяць жыццю гэтых краін. Каб, такім чынам, нараўне з прапагандай у розных краінах незалежнасці Азербайджана, яго знешняй палітыкі аказалі садзейнічанне вырашэнню праблем Азербайджана. Думаю, што азербайджанцы свету павінны ісці па гэтаму шляху, на гэтым шляху яшчэ шмат нявыкарыстаных магчымасцей. Менавіта гэтую мэту пераследуе з'езд, які пачаў сёння сваю працу. 

Яшчэ раз адзначаю, што мы хочам, каб кожны з азербайджанцаў, якія жывуць у розных краінах свету, жыў добра ў сваёй краіне, умацоўваў сваю пазіцыю, паляпшаў свой дабрабыт. Хочам, каб кожны азербайджанец актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці сваёй краіны, заняў годнае месца, валодаў магчымасцямі пэўнага ўздзеяння. Мы жадаем усяго гэтага. 

Для таго, каб зрабіць у гэтую справу пэўны ўнёсак, мы прымем рашэнне і аб стварэнні ў складзе нашай дзяржавы спецыяльнага органа для працы з азербайджанскай дыяспарай. Лічу, што такі цэнтралізаваны орган, а менавіта орган, які пастаянна падтрымлівае сувязь з азербайджанскімі суполкамі, будзе служыць як фармаванню суполак і ў цэлым азербайджанскай дыяспары, так і яшчэ большаму развіццю нашых сувязяў. 

Дарагія суайчыннікі! 

Хачу яшчэ раз паўтарыць словы, якія ідуць з глыбіні маёй душы: для кожнага чалавека нацыянальная прыналежнасць з'яўляецца крыніцай гонару. Я заўсёды ганарыўся і сёння ганаруся тым, што я азербайджанец. 

Асноўнай ідэяй незалежнай Азербайджанскай дзяржавы з'яўляецца азербайджанства. Кожны азербайджанец павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, мы павінны развіваць азербайджанства - мову, культуру, нацыянальна-духоўныя каштоўнасці, звычаі і традыцыі Азербайджана. Менавіта гэту мэту пераследуе прынятае намі важнае рашэнне аб развіцці азербайджанскай мовы. Мы прынялі рашэнне аб пераходзе Азербайджана на лацінскі алфавіт. Сёння ў Азербайджане ўсе людзі, усе дзяржаўныя органы карыстаюцца толькі лацінскім алфавітам. Гэта надзвычай важны фактар, які сведчыць аб нашай нацыянальнай самабытнасці, азербайджанстве. Мы і надалей будзем працягваць нашыя намаганні па развіцці азербайджанскай мовы.

Ведаеце, мова кожнай нацыі вельмі дарагая ёй. Нам надзвычай дарагая азербайджанская, наша  родная мова, таму што доўгія гады наша родная, азербайджанская мова не займала дастаткова шырокага месца ў нашым жыцці. Але, нягледзячы на гэта, кожны азербайджанец зрабіў нейкі - малы ці вялікі - ўнёсак у захаванне азербайджанскай мовы. У прыватнасці, нашы пісьменнікі, літаратары, паэты вельмі шмат зрабілі для развіцця азербайджанскай мовы ў той цяжкі перыяд. 

Сёння з пачуццём бязмежнага гонару я магу сказаць, што ў ХХ стагоддзі азербайджанская мова прайшла вялікі шлях развіцця. Звярніце ўвагу, якая багатая, якая прыемная, якая меладычная ў нас мова і які ў яго вялікі слоўнікавы запас для выкладання любых думак. 

Мы забяспечым панаванне азербайджанскай мовы ў Азербайджане, яе паступовае развіццё. Разам з тым мы жадаем, каб кожны азербайджанец, незалежна ад таго, на якім кантыненце, у якой краіне ён жыве, засвоіў мову гэтай краіны, карыстаўся яе звычаямі і традыцыямі, адаптаваўся да яе ўмоў, але адначасова развіваў азербайджанскую мову. 

Ні адзін сродак не аб'ядноўвае народы так, як мова, нацыянальна-духоўныя традыцыі, каштоўнасці. Мы заўсёды павінны карыстацца гэтым сродкам, у прыватнасці азербайджанцы, якія жывуць у іншых краінах. Таму мне б хацелася, каб азербайджанцы ў азербайджанскай суполцы любой краіны былі салідарныя, падтрымлівалі адзін аднаго, дапамагалі адзін аднаму, глыбока перажывалі адзін за аднаго і каб разам выконвалі нашы нацыянальныя звычаі і традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці, адзначалі нашы нацыянальныя святы. І не толькі свята незалежнасці, Наўруз, але і ўсе іншыя святы. Каб яны стварылі пэўныя магчымасці для навучання новага пакалення, дзяцей азербайджанскай мове. Мы зробім усё магчымае для таго, каб наступныя пакаленні, вашы дзеці, нашы дзеці яшчэ вышэй паднялі ідэю азербайджанства, каб пастаянна развівалі азербайджанскую мову, нашы нацыянальна-духоўныя каштоўнасці.

Дарагія сябры! 

Можаце быць упэўненыя ў тым, што Азербайджан як самастойная дзяржава вось ужо дзесяць гадоў трывала стаіць на нагах. За мінулы перыяд мы развівалі незалежнасць Азербайджана, і сёння я заяўляю, што незалежнасць Азербайджана вечная, незваротная і сталая. 

Дарагія сябры, незалежны Азербайджан заўсёды будзе апорай для вас, заўсёды будзе заступацца за вас, і мы ў Азербайджане лічым вас нашымі пасланцамі, ускладаем на вас вялікія надзеі, разлічваем на вас, лічым вас сваёй апорай. 

Роўна як незалежны Азербайджан з'яўляецца маладой дзяржавай, маладыя і салідарнасць Азербайджана, і адзінства азербайджанцаў свету, і азербайджанскія суполкі ў розных краінах. Аднак сёння мы ўступілі ў новы этап. Мы фарміруемся, наша незалежнасць мацнее, арганізацыя азербайджанцаў, якія жывуць у замежных краінах, адбываецца значна хутчэй, і ўсе мы разам будзем развіваць азербайджанства, мы зробім яго сталым, вечным. 

Дарагія сябры! 

Жадаю ўсім вам здароўя і шчасця. Прашу дэлегатаў і гасцей, якія прыбылі з замежных краін, перадаць усім азербайджанскім суполкам, кожнаму азербайджанцу прывітання, любоў азербайджанскага народа, яго дзяржавы, Прэзідэнта. 

Жадаю кожнаму з вас поспехаў у працы, у справе, што ажыццяўляецца ў вашых краінах. Жадаю кожнай сям'і, кожнаму азербайджанцу, незалежна ад месца жыхарства, шчаслівага жыцця і шчаслівай будучыні. Хай нашы ракі не ссохнуць! Хай нашы дрэвы не будуць высечаныя! Няхай наш свет не згасне! 

Слава азербайджанскаму народу! 

Няхай жыве незалежны Азербайджан, Азербайджан, Азербайджан!