Прамова Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на афіцыйным прыёме ў палацы “Гюлістан”, прысвечаным пятай гадавіне “Кантракта стагоддзя” - 20 верасня 1999 года

Паважаныя спадарыні і спадары!

Паважаныя госці, сябры!

Я яшчэ раз вітаю ўсіх вас у гэтым велічным палацы “Гюлістан” і жадаю вам у гэты святочны дзень добрага настрою.

Сёння на ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай пятай гадавіне “Кантаркта стагоддзя”, падрабязна казалася пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, маральнае значэнне гэтага кантракта. Аднак сёння нас больш цешыць не сам кантракт, а паспяховае яго выкананне на працягу пяці год, станоўчыя вынікі, якія сталі вялікім дасягненнем нашай сумеснай працы.

Сёння ў сваім выступе я адзначыў, што нафтавая прамысловасць Азербайджана мае 150-гадовую гісторыю, і магу сказаць, што да атрымання нашай краінай незалежнасці азербайджанскі народ ніколі не быў гаспадаром гэтых багаццяў. Азербайджан, Баку сваёй нафтай прыцягвалі кампаніі свету, дзелавых людзей яшчэ з другой паловы ХІХ стагоддзя, з пачатку ХХ стагоддзя, і шэраг замежных кампаній паспяхова дзейнічалі, забяспечваючы здабычу нафты. Да гэтага працэса далучыліся таксама прадпрымальнікі, дзелавыя людзі Азербайджана, і яны разам з замежнымі нафтавымі кампаніямі забяспечылі здабычу нафты і вывад яе на сусветныя рынкі. Натуральна, усё гэта прынесла Азербайджану, гораду Баку вялікую выгаду і спрыяла развіццю Баку. Сёння мы можам узгадаць братоў Нобеляў, Гаджы Зейналабдзіна Тагіева як буйных прадпрымальнікаў і дабрачынцаў Азербайджана, людзей, якія ў тыя гады выкарыстоўвалі прыродныя багацці Азербайджана, атрымлівалі прыбытак і разам з тым развівалі горад Баку.

Напрыканцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў Баку інтэнсіўна развіваўся. Тут, згодна з патрабаваннямі таго часу, ствараліся прамысловыя прадпрыемствы, былі пабудаваныя жылыя дамы, разнастайныя будынкі для офісаў, гандлёвыя цэнтры, і ўсё гэта ператварыла Баку ў прыгожы горад еўрапейскага стылю. Большасць будынкаў, пабудаваных у той час, сапраўды з’яўляюцца цудоўнымі помнікамі архітэктуры.

Мы з пачуццём удзячнасці ўзгадваем сёння замежныя кампаніі, якія займаліся ў нашай краіне здабычай азербайджанскай нафты, а таксама сваіх прадпрымальнікаў.

Вы ведаеце, што ў выніку, у 1918 годзе першая Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка як незалежная дзяржава імкнулася выкарыстаць свае багацці для народа, аднак яна праіснавала нядоўга, не змагла дасягнуць гэтага. А з 1920 года Азербайджан знаходзіўся ў складзе Савецкага Саюзу. Сёння можна смела сказаць, што на працягу 70 год, якія мінулі пасля 1920 года, нафтавая прамысловасць у Азербайджане інтэнсіўна развівалася і прычынай гэтага было тое, што ў той час савецкай улады савецкай дзяржаве была патрэбная нафта. Каб развіць прамысловасць Савецкага Саюза, развіць яго эканоміку, было патрэбна шмат нафты. Калі ўлічыць, што 80 адсоткаў нафты, якая ў тыя гады здабывалася на тэрыторыі Савецкага Саюзу, а магчыма і 90 адсоткаў, здабываліся ў Баку, то можна ўявіць, як была патрэбная бакінская нафта савецкай уладзе, савецкай дзяржаве.

Азербайджанскі народ, нафтавікі і навукоўы нашай краіны праявілі вялікія заслугі для развіцця нафтавай прамысловасці і дасягнулі немалых поспехаў. Яшчэ раз хачу адзначыць, што ў перамозе над нямецкім фашызмам падчас другой сусветнай вайны азербайджанская нафта адыграла неацэнную ролю. Азербайджан таксама мае вялікія заслугі ў развіцці нафтавай прамысловасці і ў іншых рэгіёнах Савецкага Саюзу. З пачуццём гонару мы можам сказаць, што азербайджанскія нафтавікі, навукоўцы прымалі ўдзел у адкрыцці ў Расіі такіх нафтавых месцараджэнняў як “Другі Баку”, “Трэці Баку”, “Чацвёрты Баку” і многія з наўых людзей і па сёння жывуць у тых мясцінах - у Сібіры, Цюмені і сёння працягваюць займацца здабычай нафты.

У выяўленні нафтавых месцараджэняў у Каспійскім моры, у эксплуатацыі гэтых месцараджэнняў прамысловым спосабам Азербайджан займаў першае меца ў свеце. Пачынаючы са здабычы нафты ў Азербаджане прамысловым спосабам і па сёння, з нетраў зямлі, з марскіх глыбінь здабыта да 1 мільярда 500 мільёнаў тон нафты. Прыкладна 450-500 мільёнаў тон з іх было здабыта з глыбінь Каспійскага мора. Аднак ва ўсе гэтыя часы азербайджанскі народ не быў гаспадаром сваіх багатых прыродных запасаў, Азербайджан не быў незалежнай дзяржавай і нафта, якая здабывалася ў нашай краіне, канечне ж, выкарыстоўвалася для забеспячэння патрэб Савецкага Саюза.

У мінулым я доўгія гады працаваў у Азербайджане і з 1969 года быў старшынёй Азербайджана. Я гэта добра ведаю і добра памятую. Ад нас патрабавалі, каб мы павышалі здабычу нафты і газу. Мы гэта рабілі. Аднак усе даходы ад гэтага траплялі ў адзіны бюджэт Савецкага Саюза. То бок нягледзячы на вялікі прыбытак, які прыносіла нафтавая прамысловасць Азербайджана, наша краіна не атрымлівала большай часткі гэтага прыбытку. Нагадваючы вам пра старонкі гісторыі, хачу сказаць, што толькі пасля набыцця дзяржаўнай незалежнасці Азербайджан стаў гаспадаром свайго лёсу, сваіх багаццяў і атрымаў магчымасць свабодна выкарыстоўваць газавыя і нафтавыя запасы, якія з’яўляюцца самым вялікім набыткам нашай краіны.

Мы ўдзячныя мінуламу. Але і шчаслівыя, што, нарэшце, напрыканцы ХХ стагоддзя Азербайджан набыў сваю нацыянальную свабоду, дзяржаўную незалежнасць і сам вызначае, як і якім чынам выкарыстоўваць свае прыродныя багацці.

“Кантракт стагоддзя” таксама з’яўляеца гістарычнай падзеяй, якая адбылася пасля набыцця Азербайджанам дзяржаўнай незалежнасці. Толькі пасля таго, як мы сталі незалежнай дзяржавай, у нас з’явілася магчымасць самастойна, не залежачы ні ад каго, весці перамовы з рознымі краінамі свету, нафтавымі кампаніямі і самай галоўнай, самай буйной працай, працай, якая мае самае вялікае гістарычнае значэнне, якая была прароблена намі ў гэтай галіне, з’яўляецца падпісанне “Кантракта стагоддзя”. Сёння на ўрачыстай цырымоніі ўжо казалася пра тое, у якіх цяжкіх умовах мы займаліся падрыхтоўкай гэтага кантракта, з якімі сутыкаліся цяжкасцямі, якія ствараліся ўнутранымі і знешнімі сіламі. Аднак мы праявілі волю і рашучасць, рызыкнулі і дасягнулі падпісання “Кантракта стагоддзя”.

“Кантракт стагоддзя” быў падпісаны ў гэтым велічным палацы “Гюлістан”. Той дзень стаў для нас вялікім, радасным, святочным днём. Разам з тым, мы добра ведалі, што ўзялі на сябе вялікую адказнасць і нас яшчэ чакаюць вельмі вялікія выпрабаванні. Сёння я з пачуццём гордасці кажу, што мы з гонарам прайшлі праз усе выпрабаванні, прадухілілі ўсе цяжкасці, далі адпор ціску і за кароткі тэрмін дасягнулі ажыццяўлення “Кантракта стагодзя”. Натуральна, гэтыя нашыя дасягненні - вынік нашай сумеснай працы з буйнымі нафтавымі кампаніямі.

Сёння можна смела сказаць, што Міжнародная аперацыйная кампанія, створаная пасля падпісання кантракта, Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана пад кіраўніцтвам і пры пастаяннай падтрымцы Азербайджанскай дзяржавы і ўраду ажццявілі вялікую працу і гэта прывяло нас да такога выніка.

Адзначаючы пятую гадавіну “Кантракта стагоддзя”, кажам, што мы выйшлі з вялікіх выпрабаванняў. Мы апраўдалі давер нашых партнёраў, краін, дзяржаў, якім належаць буйныя нафтавыя кампаніі. Як свабодная, незалежная дзяржава мы прадэманстравалі свету, што азербайджанскі народ, нафтавікі, навукоўцы нашай краіны здольныя дасягнуць яшчэ большых поспехаў. Натуральна, што ўсё гэта выклікае ва ўсіх нас, асабіста ў мяне, вялікае пачуццё гонару.

 Адзначаючы сёння пятую гадавіну “Кантракта стагоддзя”, мы з удзячнасцю згадваем усе дзяржавы, арганізацыі, кампаніі, якія прыклалі руку да падпісання гэтага кантракта і падтрымалі нас. Сёння мы выражаем нашую ўдзячнасць Азербайджанскай міжнароднай аперацыйнай кампаніі, Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана і спецыялістам, навукоўам, інжынерма, тэхнікам, працоўным, якія займаюцца выкананнем кантракта, усім тым, хто працаваў у гэтай сферы.

Як я адзначыў, пры падпісанні і ажыццяўленні кантракта мы сутыкнуліся з шэрагам перашкод, цяжкасцей. Аднак кампаніі, якія падпісалі кантракт, дзяржавы, якім яны належаць, і мы ўпэўнена рухаліся наперад. Таму я выражаю сваю падзяку і ўдзячнасць дзяржавам, якім належаць кампаніі, што падпісалі кантракт, і іх урадам.

У перыяд падрыхтоўкі кантракта і, у прыватнасці, у перыяд яго ажыццяўлення, у тым ліку у ходзе прыняцця рашэнняў аб стварэнні нафтапровада Баку - Супса, я асобна адзначаю ролю ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі, у прыватнасці прэзідэнта Біла Клінтана.

Зараз, святкуючы цудоўныя вынікі кантракта, прадэманстраваўшы свету падпісанне 18 кантрактаў пасля “Кантракта стагоддзя”, мы даказалі, што Азербайджан можа зрабіць і зробіць у будучым шмат што на сучасным узроўні, на падставе прынцыпаў рыначнай эканомікі, карыстаючыся замежнымі інвестыцыямі.

Сёння прэзідэнт Азербайджанскай міжнароднай аперацыйнай кампаніі спадар Вудвард адзначыў у сваім выступе забеспячэнне на працягу шасці год грамадска-палітычнай стабільнасці ў Азербайджане для ажыццяўлення кантракта і праробленую тут намі працу і даў гэтаму высокую ацэнку. У віншавальных лістах, атрыманых намі ад глаў дзяржаў і ўрадаў, кампаній, асобных арганізацый і шматлікіх нафтавых кампаній таксама асобна адзначаецца стварэнне добрых умоў для выкарыстання ў Азербайджане замежных інвестыцый. Так, калі б мы не забяспечылі нашай краіне грамадска-палітычную стабільнасць, не ліквідавалі б разбуральныя сілы, якія разчлянялі Азербайджан, не стварылі б у нашай рэспубліцы неабходных умоў для нармальнага жыцця грамадзян, замежныя кампанія не прыехалі б сюды, а калі б і прыехалі, то хутка б вярнуліся назад.

Мы даказалі, што Азербайджан - надзейны партнёр. Мы даказалі, што ў Азербайджане створаныя ўмовы для прытока і выкарыстання замежных інвестыцый. Мы даказалі, што ўсе дзелавыя людзі, кампаніі, грамадзяне, якія прыязджаюць у Азербайджан, могуць свабодна, спакойна жыць і працаваць тут. Спадзяюся, што падпісаныя намі пасля “Кантракта стагоддзя” кантракты прынясуць яшчэ больш цудоўныя вынікі. Знойдзеныя на месцараджэнні “Шахдэніз” запасы газу і дасягнутыя намі цудоўныя вынікі красамоўна сведчаць пра гэта. Як вядома, унутраныя сілы спрабавалі перашкодзіць падрыхтоўцы кантракта, звязанага з месцараджэннем “Шахдэніз” за тыдзень да падпісання дакумента. Аднак мы падпісалі гэты кантракт і даказалі тым, хто ў яго не верыў альбо наўмысна выступаў супраць яго, што мы стараемся ў імя нацыянальных інтарэсаў азербайджанскага народа і таму здольныя дасягнуць такіх поспехаў.

У азербайджанскім сектары Каспія яшчэ шмат нафтавых і газавых месцараджэнняў. Не сумняюся, што ў наступныя гады будуць падпісаныя новыя і новыя кантракты. Мы ўжо атрымалі шмат прапаноў у гэтай сувязі.

Я заяўляю і запэўніваю ўсіх, што надалей будуць створаныя яшчэ большыя магчымасці, лепшыя ўмовы для падпісання і ажыццяўлення новых і новых праектаў, якія суадносяцца з нацыянальнымі інтарэсамі Азербайджана. Мы знаходзімся ў пачатку вялікай працы. Праца, якая сёння ажыццяўляецца намі, падмурак, закладзены “Кантрактам стагоддзя”, ствараюць цудоўныя магчымасці для развіцця, спакойнага жыцця азербайджанскага народа, далейшага ўмацавання суверэнітэта незалежнай Азербайджанскай дзяржавы ў ХХІ стагоддзі, і я веру, што ХХІ стагоддзе стане самым шчаслівым перыядам для незалежнай Азербайджанскай дзяржавы.

Яшчэ раз выражаю ўдзячнасць усім, хто супрацоўнічаў з намі на працягу мінулых пяці гадоў.

Выражаю сваю падзяку і удзячнасць дзяржаўным дэлегацыям, якія прыбылі ў Азербайджан, каб адзначыць разам з намі гэты святочны дзень. Жадаю ўсім поспехаў у вашых будучых справах.

У гонар “Кантракта стагоддзя”!

У гонар будучых дасягненняў “Кантракта стагоддзя”!

У гонар яшчэ больш плённай сумеснай працы ў будучым!

У гонар азербайджанскіх нафтавікоў!

У гонар спецыялістаў замежных краін, якія плячо да пляча працуюць у нашай краіне з азербайджанскімі нафтавікамі! Я падымаю гэты келіх, паважаныя госці, у ваш гонар!

Дзякуй.