Заява Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева ў сувязі з пастановай Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі ад 15 сакавіка 1996 года пра дэнансацыю "Белавежскай дамовы", падпісанай 8 снежня 1991 года Расіяй, Украінай і Беларуссю - 16 сакавіка 1996 года


Учора Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі прыняла адну пастанову. Гэта пастанова выклікала ў свеце вялікі рэзананс і неспакой. Гэтай пастановай Дзяржаўная Дума ліквідавала дакумент пад назвай "Белавежская дамова", падпісаны Расіяй, Украінай і Беларуссю 8 снежня 1991 года. І гэта разглядаецца як спроба аднаўлення Савецкага Саюза і выклікала вельмі вялікую цікавасць у Расіі і ў іншых краінах.

Што можна сказаць па гэтай нагодзе? Гэта рашэнне выклікае здзіўленне. Дзіўна і тое, што ў Дзярждуме спрабуюць знайсці і пакараць вінаватых развалу Савецкага Саюза. Лічу, што гэта бескарысная справа. Бо Савецкі Саюз распаўся ў выніку аб'ектыўных гістарычных, грамадска-палітычных і зусім натуральных, аб'ектыўных заканамерных працэсаў, якія адбываліся ў свеце, у тым ліку ў Савецкім Саюзе з пачатку 80-х гадоў. Ён павінен быў распасціся і распаўся. Назад дарогі няма. Ніхто нанова ня зможа аднавіць Савецкі Саюз.

Рашэнне Дзяржаўнай Думы Расіі - гэта яе, гэта значыць Расіі, унутраная справа. Несумненна, гэта ніяк ня можа адлюстравацца на іншых дзяржавах, незалежных дзяржавах. Што да нашай пазіцыі, пазіцыі Азербайджана, наша пазіцыя ў гэтым стаўленні ясная. Я неаднаразова заяўляў пра гэта.

Летась мы прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Азербайджанскай Рэспублікі. Яна была прынята шляхам усенароднага рэферэндуму. Аснову нашай Канстытуцыі складае нацыянальная свабода, суверэнітэт і дзяржаўная незалежнасць Азербайджана. І мы сваёй незалежнасцю ніколі не паступімся, гэта значыць - не аддамо яе. Я неаднаразова казаў і сёння заяўляю, што дзяржаўная незалежнасць Азербайджана вечная. І мы ўсе будзем і павінны працаваць, каб увекавечыць яе.

Паколькі сёння мне неабходна выказаць вызначанае меркаванне па гэтым пытанні, разам з тым я жадаю ўспомніць і падзеі, якія адбыліся пяць гадоў назад. Пяць гадоў назад, менавіта ў той перыяд - з пачатку 1991 года - ішоў працэс распаду Савецкага Саюза. Тагачасныя кіраўнікі Савецкага Саюза, у тым ліку, некаторыя кіраўнікі асобных уваходных у гэты саюз рэспублік, жадалі захаваць Савецкі Саюз. Працэс распаду быў настолькі магутным, што яны спрабавалі распачаць нейкія меры для яго прадухілення. У той час з'явілася такое рашэнне, што існуючы дагэтуль Савецкі Саюз сапраўды не адказвае патрабаванням дня. Аднак было прынята рашэнне пра правядзенне ўсенароднага рэферэндуму для захавання Савецкага Саюза і надання яму новага характару.

У Азербайджане да гэтага рашэння ставіліся неадназначна. Я ведаю, і ў той час таксама адчуваў, што большая частка нашага насельніцтва падтрымлівала распад гэтага саюза, была супраць стварэння новага саюза і правядзення рэферэндуму для яго захавання. Але, нажаль, у той час кіраўнікі Азербайджанскай Рэспублікі не маглі зразумець інтарэсы рэспублікі і імкнуліся вельмі пакорліва выконваць указанні Масквы дзеля сваіх асабістых інтарэсаў, жадалі падвесці Азербайджан да правядзення рэферэндуму для захавання Савецкага Саюза.

Калі вы памятаеце, 7 сакавіка 1991 года была праведзена адмысловая сесія Вярхоўнай Рады Азербайджанскай Рэспублікі, на якой абмяркоўвалася гэта пытанне, гэта значыць правядзенне рэферэндуму ў сувязі з захаваннем Савецкага Саюза. Рэферэндум павінен быў праводзіцца 17 сакавіка. У той час і я браў удзел у гэтым рэферэндуме ў якасці дэпутата Вярхоўнай Рады Азербайджана, абранага ад Нахчыванскай Аўтаномнай Рэспублікі. Я выступіў там і зноў заявіў пра тое, што Савецкі Саюз распадзецца. Заявіў, што гэты працэс незваротны, Савецкі Саюз распадаецца і павінен распасціся. Азербайджан не павінен уступаць ні ў які новы саюз, ён не павінен удзельнічаць ні ў якім рэферэндуме, звязаным з захаваннем Савецкага Саюза.

Нажаль, у той час на сесіі Вярхоўнай Рады рэспублікі па ўказанні, несумненна, былога кіраўніцтва, пад іх дырыжорствам, у адносінах да мяне прадпрымаліся розныя непрывабныя дзеянні, і выступалі супраць гэтай маёй заявы. Да таго ж, з-за майго выступу было прынята рашэнне стварыць камісію і праверыць усю маю дзейнасць падчас майго кіраўніцтва Азербайджанам і нібы пакараць. Але я сваё слова сказаў. Гэта было роўна пяць гадоў назад - у сакавіку 1991 года. Сёння зноў месяц сакавік. Усе словы, сказаныя мной пяць гадоў назад, пацвердзіліся. І Азербайджан стаў незалежным.

Калі сёння хтосьці жадае зноў стварыць гэты саюз, то гэта вельмі непрадуманае рашэнне. Бо калі ў той час было немагчыма захаваць саюз, і ён распаўся, калі рэспублікі, якія ўваходзілі ў саюз, сталі незалежнымі, увайшлі ў сусветную супольнасць, хто цяпер можа адмовіцца ад гэтай дзяржаўнай незалежнасці і ўступіць у новы саюз? Ізноў паўтараю, магчыма, сілы, якія прынялі гэта рашэнне з-за працэсаў, якія адбываліся у Расіі, ставяць сабе вызначаную мэту. Гэта іх справа, і гэта, увогуле, унутраная справа Расіі, мы не ўмешваемся ў гэта. І я не ўмешваюся ў гэта. Аднак я проста выяўляю сваю пазіцыю і, карыстаючыся выпадкам, успамінаю сакавіцкі месяц 1991 года, тыя дні.

Для Азербайджана гэта былі цяжкія дні, і ў тыя дні, калі яшчэ Азербайджан быў у складзе Савецкага Саюза, я выказваў сваю пазіцыю. Праўда, у той час мяне не паслухалі, і не толькі я, шматлікія іншыя дэпутаты прытрымваліся такога меркавання, што ў Азербайджане рэферэндум не павінен праводзіцца.

У процівагу гэтаму, ў выніку ціску кіраўніцтва Азербайджана, на сесіі было прынята рашэнне, што Азербайджанская Рэспубліка павінна пайсці на рэферэндум, і 17 сакавіка 1991 года ў Азербайджане быў праведзены рэферэндум. Аднак хацелась бы адзначыць, што ў Нахчыванской Аўтаномнай Рэспубліцы - у той час я жыў там і адтуль быў абраны дэпутатам у парламент Азербайджана - рэферэндум ня быў праведзены. Гэта адбылося па маёй волі і па волі людзей, якія знаходзіліся побач са мной. Ва ўсіх астатніх рэгіёнах Азербайджана рэферэндум быў праведзены. Несумненна, у агульным ліку галасоў Нахчыван не меў асаблівай вагі, паінфармавалі, што 90 з лішнім адсоткаў насельніцтва Азербайджана з'яўляюцца прыхільнікамі захавання Савецкага Саюза. Такім чынам, у той час Азербайджанская Рэспубліка прагаласавала за захаванне Савецкага Саюза. Але я лічу, што не народ прагаласаваў, гэта адбылося ў выніку фальсіфікацыі.

Працэсы, якія адбываліся ў наступныя месяцы, пацвердзілі, што гэта рашэнне вельмі памылковае, супярэчыць інтарэсам Азербайджана. Бо праз некалькі месяцаў - у жніўні, вам вядома, што ў Маскве адбыўся вядомы бунт, і кіраўніцтва Азербайджанскай Рэспублікі ўжо змушана было выступіць з заявай пра незалежнасць. Іншага выйсця не было. Бо ў Маскве - у цэнтры Савецкага Саюза - СССР распадаўся. Іншага шляху не было. Пасля гэтага пачаўся працэс станаўлення незалежнай Азербайджанскай Рэспублікі.

Сёння я ўспамінаю ўсё гэта таму, каб была зроблена выснова з гэтага, і нашы людзі, якія займаюцца палітыкай, абралі правільны шлях, распачалі правільныя крокі і сёння, і заўтра. Мой выступ 17 сакавіка 1991 года ў парламенце захаваўся. Напэўна, нашы чытачы азнаёміліся з ім, могуць успомніць тыя дні.

У сувязі з гэтым я зноў рашуча заяўляю прадстаўнікам прэсы і замежных краін, і нашай рэспублікі: мы ніколі не звернем са шляху незалежнасці, і пастанова Дзяржаўнай Думы Расіі не прынясе ім ніякага выніку. Яшчэ раз паўтараю: гэта іх унутраная справа, але наша пазіцыя складаецца ў гэтым. Дзякуй.