Віншаванне Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева азербайджанскаму народу з нагоды свята Рамазан - 15 снежня 2001 года


Дарагія браты і сёстры!

Сардэчна віншую вас са святым святам мусульман свету - святам Рамазан.

Месяц Рамазан, у які іслам быў абраны Богам у якасці рэлігіі для чалавецтва і ў які была пасланая яго свяшчэнная кніга Каран, з`яўляецца адным з благаславёных месяцаў, якія аказалі вялікі ўплыў на гісторыю духоўнасці народаў свету. У гэты святы месяц ісламу, які заклікае да зацвярджэння міру, спакою, братэрства, мусульмане дэманструюць здольнасць пераадольваць у імя гэтых гуманістычных прынцыпаў любыя выпрабаванні, пазбаўленні. Нашы браты і сёстры, якія дзякуючы сіле веры ў іх сэрцах годна пераадолелі цяжкія выпрабаванні, маюць поўнае права зладзіць вялікія святочныя ўрачыстасці дзеля таго, каб падзяліцца адзін з адным пачуццём радасці і гонару.

З аднаўленнем Азербайджанам дзяржаўнай незалежнасці наш народ атрымаў магчымасць годным чынам карыстацца сваімі багатымі нацыянальнымі і рэлігійнымі каштоўнасцямі. Вось ужо 10 гадоў азербайджанскі народ свабодна адпраўляе свае рэлігійныя культы ў блаславёныя дні месяца Рамазан, урачыста адзначае гэтыя святыя дні. Нашы мусульмане, якія выканалі ў дні выпрабаванняў месяца Рамазан свой абавязак, святкуюць сёння, дэманструюць цесную салідарнасць, выказваючы адзін аднаму сваю пашану і любоў, шануюць памяць сваіх блізкіх, якія пайшлі з жыцця.

Няхай супакоіць Алах душы сыноў і дачок Радзімы, якія аддалі жыццё за свабоду, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Азербайджана, у гэты святы дзень я жадаю цярпення сем`ям і блізкім нашых шахідаў.

Перадаю свае віншаванні, самыя добрыя пажаданні ўсім нашым суайчыннікам, якія жывуць за межамі Азербайджанскай Рэспублікі. Заклікаю ўсіх вас да цеснага супрацоўніцтва і салідарнасці ў імя ўмацавання незалежнасці роднага Азербайджана, поўнага аднаўлення яго тэрытарыяльнай цэласнасці, у імя шчаслівага жыцця нашага народа.

З нагоды гэтага першага ў новым тысячагоддзі і новым стагоддзі свята Рамазан прашу Ўсявышняга, каб паслаў вам моцнага здароўя, добрага настрою, вялікіх поспехаў у дзейнасці на шляху прагрэсу нашай краіны! Са святам!

Газета "Бакінскі рабочы", 11 снежня 2001