Прамова Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева перад сабраўшыміся каля помніка легендарнаму герою Мехці Гусейн-задэ - 9 траўня 1994 года


Нічога нельга сцерці з гісторыі. Кожны яе этап - гэта летапіс народа, жыццёвы шлях. Вайна 1941 - 45 гадоў - сусветная вайна. У гэтай вайне бралі ўдзел і азербайджанцы, прынеслі ахвяры, і гэта ніколі нельга забываць. Гэта - самая страшная вайна XX стагоддзя для ўсяго свету. Праўда, цяпер ідзе вайна і ў нашай краіне. Аднак гэта вайна - рэгіянальная. У цэлым, свет жыве ў мірных умовах. І гэта з'яўляецца заслугай ветэранаў - людзей, якія прымалі ўдзел у мінулай вайне, загінулых, што пралілі сваю кроў. Народ гэтыя заслугі ніколі не забудзе.

Я зноў віншую Вас - ветэранаў з Днём Перамогі. Жадаю Вам здароўя. Выяўляю Вам сваю падзяку за актыўны ўдзел у грамадска - палітычным жыцці рэспублікі. Ужо 6 гадоў, як на тэрыторыі нашай рэспублікі ідзе вайна з армянскімі захопнікамі. 20 адсоткаў нашых земляў захоплена, больш мільёна ўцекачоў засталіся без прытулку. Я прыхіляю галаву перад памяццю тых, хто выявіў гераічнасць, абараняючы нашы землі. Спадзяюся, што памяць пра іх будзе вечна жыць у сэрца народа…

Сямімільённы азербайджанскі народ павінен змагацца, каб абараніць сваю добрую якасць, гонар, незалежнасць, тэрытарыяльную недатыкальнасць, сваю гісторыю, мінулае і будучае. Мы не атакуем. У той час калі нападаюць на нашы землі, мы павінны абараняцца, павінны даць годны адпор ворагу. Сёння, выступаючы перад Вамі, я схіляю галаву перад памяццю нашых сыноў, якія змагаліся і загінулі, абараняючы азербайджанскія землі.

Няхай Бог супакоіць іх душы. Іх подзвігі займаюць годнае месца ў хвалебным летапісе Азербайджана і з'яўляюцца прыкладам для нашага народа. Мы не забыліся іх і ніколі не забудземся. Яны здабылі неўміручасць.

Мы павінны абараняць свае землі самі. Ніхто не прыйдзе і не будзе абараняць нашы землі замест нас, не стане шэхідам замест нас. Кожны павінен сам абараняць сваю хату, сваё сяло.

Ваш гераічны прыклад ніколі не будзе забыты. І Вы павінны актыўна імкнуцца развіць пачуццё патрыятызму ў нашай моладзі, яе баявы дух, адданасць Радзіме, дух службы народу.