Зварот да азербайджанскага народа – 1 кастрычніка 2003 года


Дарагія суайчыннікі, паважаныя грамадзяне Азербайджана!

У гэтыя дні спаўняецца 34 гады з часу майго кіраўніцтва Азербайджанскай Рэспублікай у цэлым і 10 гадоў кіраўніцтва ў якасці Прэзідэнта незалежнай Азербайджанскай дзяржавы. У гэтыя гады ідэя ўсяго майго жыцця як азербайджанца, грамадзяніна Азербайджанскай Рэспублікі, а таксама яе кіраўніка, прэзідэнта заключалася толькі ў служэнні Вам, азербайджанскаму народу, які я люблю больш за жыццё, нашай дзяржаўнасці, эканамічнаму, палітычнаму духоўнаму развіццю нашай краіны. Ўсю сваю сілу і волю на гэтым шляху я чэрпаў толькі ў майго мудрага і ўдзячнага народа. У самыя цяжкія моманты, у самых складаных сітуацыях я абапіраўся толькі на мой народ. Гэта давала мне вытрымку, волю, забяспечвала ўсе мае поспехі.

Азербайджанскі народ заняў сваё годнае месца ў шэрагу самых перадавых народаў свету. Сёння ўжо ўсім вядомыя яго багаты духоўны свет, дастойны ўнёсак у скарбніцу сусветнай культуры, здольнасць далучэння да каштоўнасцяў сусветнай цывілізацыі. Зараз нікога не здзіўляе, што азербайджанцы, дзякуючы сваёй працы, таленту, паступова ўсё больш інтэнсіўна інтэгруюць ў сям`ю народаў свету ва ўсіх сферах.

Сёння наша незалежная дзяржава развіваецца, выкарыстоўваючы самы перадавы вопыт і каштоўнасці краін свету. Кіруючыся прынцыпамі дэмакратычнага грамадства, прававой дзяржавы, вяршэнства правоў чалавека і грамадзяніна, палітычнага плюралізму, Азербайджан ажыццяўляе дзейнасць плячом да пляча з самымі перадавымі, магутнымі дзяржавамі Еўропы і свету. Наша краіна заняла годнае месца ў міжнароднай супольнасці. Сёння асноўныя стратэгічныя і глабальныя пытанні свету, рэгіёна і навакольнага свету не вырашаюцца без уліку нашага меркавання, нашых інтарэсаў. Нас ведаюць, прымаюць, з намі лічацца ў галоўных пытаннях.

Эканамічнае жыццё Азербайджана перабудоўваецца, адраджаецца і развіваецца з высокім дынамізмам. З кожным годам расце аб`ём унутраных і знешніх капіталаўкладанняў у эканоміку краіны, мадэрнізуюцца аграрны сектар, харчовая і лёгкая прамысловасць, у эканоміцы павышаецца доля ненафтавага сектара, захоўваецца стабільнасць маната, павялічваюцца валютныя рэсурсы, адкрываюцца ўсё новыя і новыя працоўныя месцы з высокай заработнай платай. Усё гэта – вынік новай нафтавай стратэгіі, якая ажыццяўляецца з 1994 года, і стратэгіі эканамічнага развіцця. Упэўнены, што калі мы будзем працягваць так і далей, то ў бліжэйшыя некалькі гадоў у Азербайджане не застанецца ні аднаго беспрацоўнага і немаёмнага чалавека. Высокімі тэмпамі будуць расці заработная плата, пенсіі і агульныя даходы людзей. Азербайджанская дзяржава, нашы дзелавыя людзі змогуць удзельнічаць у самых перспектыўных і выгадных праектах, укладаць інвестыцыі не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.

Наша дзяржава паступова нарошчвае сваю абараназдольнасць, ваенную моц. Наша нацыянальная армія асвойвае перадавы вопыт і тэхналогіі, моладзь ахвотна ідзе ў армію.

Усё гэта далося нялёгка. За мінулы перыяд мы з вамі прадухілілі вельмі небяспечную рэакцыю, правакацыі і іншыя антыазербайджанскія акцыі як унутры краіны, так і з-за мяжы, пераадолелі вялікія цяжкасці. Вам выдатна вядома пра гэта.

Праз нерашучасць азербайджанскага кіраўніцтва не быў своечасова прадухілены авантурысцкі нацыяналістычны сепаратызм, развязаны армянамі ў Нагорным Карабаху з 1988 года. Армянская армія, скарыстаўшыся палітычным крызісам і крызісам улады, якія развіліся ў нашай рэспубліцы ў 1990-1993 гадах, а таксама некіравальнасцю і хаосам, акупавала азербайджанскія зямлі, ператварыла больш за мільён нашых суайчыннікаў у бежанцаў і перасяленцаў. Грамадзян краіны ўнутры рэспублікі падбухторвалі на ўзброеныя сутыкненні, супрацьстаянне, прыкладаліся велізарныя намаганні для знішчэння, разбурэння нашай дзяржавы і дзяржаўнасці. Мы прадухілілі ўсё гэта. Аднак у нас усё яшчэ не атрымался вырашыць праблему парушанай ў перыяд хаосу і анархіі тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана, вяртання бежанцаў і перасяленцаў да родных ачагоў. Упэўнены, што мы абавязкова вырашым і гэтае пытанне.

Нягледзячы на гэта, за мінулыя гады ў нас атрымалася вырашыць пытанні, якія маюць лёсавызначальнае значэнне для нашага народа і дзяржавы.

У першую чаргу мы дамагліся грамадска-палітычнай стабільнасці, якая складае аснову нашай дзяржаўнасці, заклалі падмурак цывільнага грамадства, якое абапіраецца на нацыянальнае адзінства і вяршэнства законаў.

Па-другое, перабудавалі, вывелі на шлях развіцця эканоміку краіны, што з`яўляецца мэтай кожнай дзяржавы, яе існавання.

Па-трэцяе, у нас атрымалася пабудаваць моцную дэмакратычную дзяржаву з ўсімі адпаведнымі інстытутамі; дзяржаву, якая з`яўляецца выражэннем жаданняў і спадзяванняў азербайджанскага народа. Мы забяспечылі незваротнасць яе незалежнасці.

Толькі з незалежнай дзяржавай, якая валодае нацыянальным адзінствам, грамадска-палітычнай стабільнасцю, эканомікай, што развіваецца дынамічна, моцнымі дзяржаўнымі інстытутамі, якія абапіраюцца на дэмакратычнае і цывільнае грамадства, можна вырашыць усе пытанні, у тым ліку праблему тэрытарыяльнай цэласнасці. Упэўнены, што так яно і будзе.

Дарагія грамадзяне Азербайджана, дарагі мой народ!

Роўна 60 гадоў свайго змястоўнага жыцця я жыў цяперашнім і будучым майго народа. З іх апошнія 10 гадоў прайшлі ў служэнні незалежнай азербайджанскай дзяржаве. Вам вядомая праца, праробленая ў гэтым кірунку, але ў мяне яшчэ шмат няскончаных перспектыўных планаў. Некаторыя праблемы са здароўем, якія ўзніклі ў апошні час, не дазваляюць мне скончыць ўсю гэтую распачатую працу, вынікі якой для мяне відавочныя. Нягледзячы на гэта, мая кандыдатура таксама вылучана і зарэгістравана для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, што маюць адбыцца 15 кастрычніка 2003 года. Сотні тысяч людзей, уключыўшыся ў выбарчую кампанію, вядуць агітацыю ў маю карысць. Карыстаючыся выпадкам, выказваю гэтым людзям, усім сябрам партыі «Ени Азербайджан», якія вылучылі і падтрымалі маю кандыдатуру, прадстаўнікам іншых грамадска-палітычных арганізацый, дзеячам навукі, адукацыі і культуры, прадстаўнікам інтэлігенцыі і ўсяму азербайджанскаму народу, які падтрымаў мяне, вялікую ўдзячнасць. Спадзяюся, у хуткім часе, умацаваўшы здароўе, вярнуцца на Радзіму і зноў быць разам з маім народам. А зараз я адклікаю сваю кандыдатуру на карысць Ільхама Аліева.

Звяртаючыся да вас — маіх суайчыннікаў, заклікаю падтрымаць на будучых прэзідэнцкіх выбарах кандыдата ў прэзідэнты, майго палітычнага пераемніка, першага намесніка старшыні партыі «Ени Азербайджан» Ільхама Аліева. Ён з`яўляецца высокаінтэлектуальнай, энергічнай і ініцыятыўнай асобай з прагматычным мысленнем, выдатна разбіраецца ў сучаснай сусветнай палітыцы і эканоміцы. Запэўніваю вас у тым, што як Ільхам Аліеў, так і партыя «Ени Азербайджан», і надалей, цесна з`яднаўшы вакол сябе самых годных сыноў і дачок нашага народа, многае зробяць на шляху развіцця Азербайджанскай дзяржавы і дабрабыту нашага народа. Веру, што з вашай дапамогай і пры вашай падтрымцы Ільхам Аліеў зможа скончыць лёсавызначальныя пытанні, планы, якія ў мяне не атрымалася давесці да канца. Я веру яму як самому сабе і ўскладаю вялікія надзеі на яго будучыню.

З вялікай павагай,

Гейдар Аліеў,

Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі