Выступ Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева на цырымоніі падпісання Пагаднення аб партнёрстве і супрайоўніцтве паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Еўрапейскім Саюзам - Люксембург, 22 красавіка 1996 года


scotch egg
scotch egg
scotch egg
temp-thumb
temp-thumb
temp-thumb

 Шаноўныя дамы і спадары!

Сённяшняе падпісанне Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Еўрапейскім Саюзам з'яўляецца гістарычнай падзеяй, якая мае вельмі важнае значэнне для маладой незалежнай Азербайджанскай дзяржавы.

Пагадненне адкрывае шырокія гарызонты для пашырэння ўсебаковага супрацоўніцтва, умацавання прынцыпаў інтэграцыі, абароны правоў чалавека, дасягнення прагрэсу і плённага супрацоўніцтва ва ўсёй Еўропе.

Азербайджан ускладае вялікія надзеі на будучыя працэсы інтэграцыі паміж еўрапейскімі краінамі, і ў якасці раўнапраўнага партнера мае намер узяць актыўны ўдзел у гэтых працэсах.

Пасля заваявання Азербайджанам сваёй дзяржаўнай незалежнасці, ён рашуча прасоўваецца па шляху дэмакратычнага, прававога, свецкага дзяржаўнага будаўніцтва. За картокі тэрмін былі дасягнутыя вялікія поспехі ў гэтай галіне. У Рэспубліцы дзейнічае больш за трыццаць палітычных партый, усталяваны палітычны плюралізм, свабода слова, свабода друку і сумлення. Шляхам рэферендуму была прынята першая дэмакратычная Канстытуцыя незалежнага Азербайджана, на аснове шматпартыйнасці праведзеныя першыя дэмакратычныя выбары ў парламент краіны.

Мы праводзім шырокамаштабныя эканамічныя рэформы, якія грунтуюцца на свабодным прадпрымальніцтве і рыначнай эканоміцы. Прынятая і ажыццяўляецца Дзяржаўная праграма прыватызацыі ўласнасці. Забяспечваюцца ўсе ўмовы для стварэння прыватнага сектара і прыцягнення замежных інвестыцый.

Пагадненні, падпісаныя з вядучымі краінамі свету, граюць важную ролю ў справе інтэграцыі Азербайджана ў сусветную эканамічную сістэму. Відавочным прыкладам гэтага з'яўляюцца нафтавыя кантракты па сумеснай эксплуатацыі энэргетычных рэсурсаў азербайджанскага сектара Каспійскага мора, якія былі падпісаныя з замежнымі кампаніямі.

Для ажыццяўлення эканамічных рэформ мы шчыльна супрацоўнічаем з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі і міжнароднымі арганізацыямі. Асаблівую ўвагу надаем супрацоўніцтву з Еўрапейскім Саюзам.

Досвед, набыты Еўрапейскім Саюзам, і поспехі ў развіцці дэмакратыі ў краінах, якія ўваходзяць у гэты Саюз, стварэнні эфектыўнай эканомікі, забеспячэнні дабрабыту сваіх народаў з'яўляюцца выдатным прыкладам для маладых незалежных дзяржаў.

Еўрапейскі Саюз дасягнуў вялікіх поспехаў і ў галіне абароны і ўмацавання міру і бяспекі ва ўсім свеце. Прынцыповыя пазіцыі Еўрапейскага Саюза по многіх вострых міжнародных праблемах неаднаразова дапамагалі ў справядлівым урэгуляванні канфліктаў і ў Еўропе, і за яе межамі. Мы спадзяемся, што Еўрапейскі Саюз прыме актыўны ўдзел у вырашэнні праблем, якія існуюць на Паўднёвым Каўказе, і гэта зробіць дзейсны ўплыў на хутчэйшае ўсталяванне ў нашым рэгіёне міру і стабільнасці.

У выніку агрэсіі, якая была арганізавана супраць Азербайджана, дваццаць адсоткаў нашай тэрыторыі былі акупаваныя. Былі зруйнаваныя тысячы сёлаў, гарадоў, сацыяльныя, народна-гаспадарчыя аб'екты, помнікі культуры. Больш за мільён азербайджанскіх грамадзянаў з акупаваных земляў пакінулі сваі дамы і знаходзяцца ў становішчы бежанцаў.

Нягледзячы на вялікія страты, матэрыяльны і маральны ўрон, нанесены народу, мы з'яўляемся прыхільнікамі мірнага ўрэгулявання канфлікту з Арменіяй шляхам перамоў у рамках Мінскай групы АБСЕ. Для дасягнення міру патрэбна прызнаць суверэнітэт дзяржаў, іх тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць межаў, патрэбна прытрымлівацца міжнародных прававых нормаў.

На гэтым прадстаўнічым сходзе я яшчэ раз заяўляю, што мы і надалей будзем прытрымлівацца гэтых прынцыпаў у дасягненні міру паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Для гэтага ўсе армянскія ўзброеныя сілы павінны быць выведезны з акупаваных тэрыторый Азербайджана, бежанцы вярнуцца ў свае дамы.

Азербайджанская Рэспубліка гатовая надаць Нагорнаму Карабаху ў складзе Азербайджанскай дзяржавы самы высокі статус, які існуе ў сучаснай сусветнай практыцы. Дасягненне міру паміж дзвюма дзяржавамі забяспечыць стабільнасць і эканамічны росквіт у рэгіёне.

Карыстаючыся выпадкам, выказваю ўдзячнасць Еўрапейскаму Саюзу за гуманітарную дапамогу, аказаную Азербайджану. Гуманітарная дапамога палегчыла стан сотняў тысяч людзей, якія пацярпелі падчас вайсковай агрэсіі. Спадзяюся, што Еўрапейскі Саюз і надалей будзе аказваць дзейсную дапамогу ў вырашэнні праблем нашай маладой дзяржавы.

Адкрываючы новую старонку ў адносінах паміж Азербайджанам і Еўрапейскім Саюзам, я яшчэ раз заяўляю, што мы зробім усе, што ад нас залежыць, у імя міру і стабільнасці, у імя дабрабыту ўсіх народаў Еўропы.

Дзякуй за ўвагу.

На беларускую мову дакумент перакладзены паводле газеты «Бакінскі рабочы», 4 мая 1996 года