Заява Выконваючага паўнамоцтвы Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі, Старшыні Вярхоўнай Рады Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева - 5 ліпеня 1993 года


Ў сваёй заяве ад 2 ліпеня 1993 года я прыцягнуў увагу дзяржаў ЗША, Расіі, Турцыі, а таксама ААН, НБСЕ і сусветнай грамадскасці да сітуацыі, якая склалася ў сувязі з інтэнсіўным наступам армянскіх узброеных сіл на тэрыторыю Азербайджана, і заклікаў іх прыняць неабходныя меры, каб спыніць агрэсію. У сілу таго, што гэтыя дзяржавы з'яўляюцца ініцыятарамі мірнага рашэння карабахского пытання, было заяўлена пра неабходнасць ажыццяўлення па іх ініцыятыве Рэзалюцыі 822 Рады Бяспекі ААН.

Як вядома, старшыня Мінскай канферэнцыі НБСЕ Марыё Раффаэллі 5 ліпеня павінен быў прыбыць у Азербайджан. Кіраўніцтва рэспублікі, падрыхтаваўшыся да сустрэчы спадара Раффаэллі, ажыццявіла неабходныя меры і прыняло яго праграму. З пачуццём глыбокай спагады і здзіўлення адзначаю, што амбасадары запрошаных сюды дзяржаў, гэта значыць, дзяржавы, якія яны прадстаўляюць, не прынялі неабходных мер. Заяўляючы гэта, я кіруюся тым, што пасля 2 ліпеня агрэсія армянскіх узброеных сіл на тэрыторыю Азербайджана не толькі не прыпынілася, але прыняла яшчэ шырэйшыя маштабы 3-4 ліпеня.

Таму нам невядома, у чым складалася дзейнасць дзяржаў ЗША, Расіі, Турцыі ў гэтым кірунку. Разам з тым мы ўскладалі вялікія надзеі на візіт спадара М.Раффаэллі ў Азербайджан. Мы верылі, што візіт спадара М.Раффаэллі і ажыццяўленне прадугледжанай праграмы змогуць спыніць наступ армянскіх узброеных сіл. Нажаль, нам сёння паступіла інфармацыя, што спадар Раффаэллі не прыедзе ў Баку, і наогул адклаў свой візіт. Нам невядомыя чыннікі, якія заахвоцілі спадара М. Раффаэллі прыняць гэта рашэнне. Мы ня можам зразумець гэты яго крок і заяўляем пра сваю незадаволенасць і турботу з нагоды такога рашэння. Пасля стала вядома, што спадар Раффаэллі прыняў гэта рашэнне, засноўваючыся на распаўсюджанай замежнымі агенцтвамі інфармацыі пра тое, што армяне, нібы, узялі Агдамскі раён. Калі значныя, дыпламатычныя крокі прадпрымаюцца на аснове ненадзейнай і неправеранай інфармацыі, якая распаўсюджваецца асобнымі агенцтвамі, гэта выклікае ў нас толькі здзіўленне, і мы ня можам гэтага зразумець. Такім чынам, адмова спадаром Раффаэллі ад свайго плану і перанясенне запланаванага ў рэгіён вельмі значнага візіту азначае, што НБСЕ, на якую Азербайджан ускладаў надзеі, ужо ізалюе сябе, ухіляючыся ад працэсу ўрэгулявання канфлікту, і змушае нас змагацца з Арменіяй сам-насам. А гэта наносіць сур`ёзны ўдар па перспектывах мірнага рашэння пытання і азначае яшчэ большае абвастрэнне вайны ў рэгіёне. Катэгарычна немагчыма змірыцца з такой сітуацыяй. Для прадухілення гэтага ЗША, Расія і Турцыя павінны выканаць узятую на сябе місію і быць прыхільнымі дадзеным абяцанням. Нас ні ў якой меры ня можа задаволіць стаўленне амбасадараў гэтых краін да дадзенага пытання пасля 2 ліпеня. Калі буйныя дзяржавы ўзялі ініцыятыву ў свае рукі, калі яны заўсёды запрашалі ўрад Азербайджана вырашыць карабахскае пытанне мірным шляхам, то яны таксама павінны выканаць узятыя на сябе абавязацельствы. Мы просім Савет Бяспекі Арганізацыі Аб`яднаных Нацый умяшацца ў пытанне, прыняць неабходныя меры, выкарыстоўваючы свае магчымасці і паўнамоцтвы.

У выніку распачатых з 2 ліпеня па сённяшні дзень нападаў армянскіх узброеных сіл страчана, разбурана, спалена шмат сёлаў і месцаў пражывання. Загінула шмат людзей, большасць пакінулі сваё жыллё і ў наш час жывуць без прытулку ў вельмі цяжкіх умовах. Усё гэта, несумнеўна, сведчыць пра вельмі цвёрдую, агрэсіўную пазіцыю, з якой выступае Арменія менавіта цяпер, у гэтыя дні. Жадаем заявіць, што мы зноў імкнуліся выкарыстоўваць усе магчымасці, каб мірным шляхам спыніць ваенную агрэсію з боку Арменіі. Асабіста я вёў тэлефонныя гутаркі з кіраўнікамі Рэспублікі Арменія, з амбасадарам Расіі па адмысловых даручэннях Уладзімірам Казіміравым, амбасадарамі ЗША і Турцыі ў Азербайджане, прасіў іх неадкладна спыніць агрэсію, запрашаў іх да рашэння пытання спакойным, мірным шляхам. Нажаль, гэта не дало вынікаў, і ў наш час працягваюцца крывавыя баі ў кірунку Агдамскага, Физулінскага, Джабраільскага раёнаў.

Мы просім, каб у гэтай цяжкай сітуацыі кожны годна выканаў ускладзеную на яго задачу. Ніхто, у тым ліку і прадстаўнікі замежных краін, якія ўдзельнічаюць тут, не павінен сумнявацца ў тым, што ўсё гэта з`яўляецца агрэсіяй узброеных сіл Арменіі і ня можа ацэньвацца інакш. Мяркуем, што ў гэтай драматычнай сітуацыі гэтыя буйныя дзяржавы павінны прыняць рашучыя меры. Завяршаючы заяву, жадаем яшчэ раз адзначыць, што мы чакаем тэрміновага прыезду спадара Раффаэллі, і ад імя азербайджанскага боку даём поўную гарантыю, што місія спадара Раффаэллі будзе выканана. Аднак гарантыя павінна быць двухбаковай. Калі Рэспубліка Арменія і яе сілы, змешчаныя ў Нагорным Карабаху, сапраўды жадаюць мірнага ўрэгулявання канфлікту, яны таксама павінны гарантаваць гэта. Тры буйных дзяржавы - Злучаныя Штаты Амерыкі, Расія, Турцыя - і Арганізацыя Аб`яднаных Нацый павінны аказаць неабходны ўплыў на Рэспубліку Арменія, каб яна дала гэту гарантыю спадару Раффаэллі. Мы чакаем, што спадар Раффаэллі па хуткім часе прыедзе ў Азербайджан і прыступіць да сваёй працы.

З азербайджанскай мовы на беларускую тэкст перакладзены па выданні "Гейдар Аліеў. Наша незалежнасць - вечная", - Азернешр, Баку - 1997 г., том 1, стар. 19