Эльчыбей Абульфаз (1938-2000)


Палітычны і дзяржаўны дзеяч Азербайджана. Дысідэнт у перыяд Савецкага Саюза. У 1992-1993 гадах быў Прэзідэнтам Азербайджана. У час праўлення дамогся вываду расійскіх войск з Азербайджана і перадачы часткі Каспійскага ваенна-марскога флота Азербайджану. Хаця спачатку былі дасягнуты пэўныя поспехі ў нагорна-карабахскім канфлікце, у далейшым яго ўлада аслабела з-за параз і ваенна-палітычнага крызісу. З пачаткам 4 чэрвеня 1993 г. бунту ў горадзе Гянджа Азербайджана да таго, як пакінуць Баку, ён запрасіў да ўлады кіраўніка Нахчыванскага рэгіёна Азербайджана Гейдара Аліева, які кіраваў Азербайджанам ў савецкі перыяд, у мінулым члена Палітбюро ЦК Кампартыі СССР. Прыйшоў да ўлады Гейдар Аліеў, які стабілізавў становішча ў краіне. Вярнуўшыся ў 1997 годзе да ўлады, Эльчыбей, які быў старшынёй Партыі «Народны фронт Азербайджана», працягнуў палітыку, апазыцыйную Прэзідэнту Азербайджана Гейдару Аліеву. Памёр з-за хваробы ў ваенна-медыцынскім шпіталі Гюльханэ горада Анкары Турцыі 22 жніўня 2000 года. Пахаваны ў Алеі ганаровага пахавання. Цырымонія пахавання была арганізавана на дзяржаўным узроўні, і Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Гейдар Аліеў прымаў у ёй удзел.